Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 76

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      Гетман падумаў, ці не бачыць кароль вялікага канцлера як хроснага бацьку таго пройды. Пакуль справы былі не вельмі, усе наракалі, што Сапега раіў, а зараз то нібы іхняя была задума. Але хто не мачаў пальцы ў гэтым брудзе!

      – Да таго ж, – працягваў гетман, – дапаможа здабыць Інфлянты і шведскую карону.

      Усе прыціхлі. Шведская карона была смелым напамінкам нават для самога гетмана. Але кароль аніяк не выдзеліў гэтага паведамлення. Толькі зазначыў: – Відаць пані Марына слаба на яго ўплывае.

      – О! З ёю не лепш, Міласцівы Пане, – пайшоў на падмогу гетману Леў Сапега. – “Няхай кароль ягамосьць саступіць цару Кракаў, а цар ягамосьць дасць каралю Варшаву!” так выказалася.

      Нібы прадчуваў, чым усё скончыцца і на меру магчымасці спрабаваў ратаваць, што дасца, са здабытага Жулкеўскім.

      Кароль надалей не гневаўся і не смяяўся, дазваляючы атачэнню самому вызначацца, як паставіцца да пачутага. Гетман быў задаволены, што не мусіў пераказваць словаў дачкі сандамерскага ваяводы, ачмурэлай ад прывіду ўлады. Крануў прыгожа спісаны, замацаваны подпісамі і пячаткамі пергамін, нібы хлапчук, які хоча ўпэўніцца, што каштоўная, так жаданая цацка нідзе не прапала. Мабыць ніводнай вайсковай перамозе та не радаваўся, як здабыццю гэтага незвычайнай вагі дакументу. Дыплом на царства! Ці не адзіны вартасны вынік вайны? Вынік не столькі бітваў, колькі перамоваў, патаемных сустрэч, лістоў і нястомнай працы кур’ераў. Мабыць пераважвае пагадненне ад 1601 году, калі Леў Сапега праз паўтары гады цяжкіх перамоваў вымусіў на маскавітах дваццацігадовы мір. Не адзін канцлер вінаваты, што так важнае пагадненне паламалася.

      “Сёння Жулкеўскі абскакаў Сапегу”, – сам сябе пацешыў гетман і спахапіўся, вяртаючы твару адпаведную хвілі ўрачыстасць. – “Ці зразумее Міласцівы пан, што з гэтай паперай Масква лічы ягоная?” – закончыў сваю думку.

      Разумее вартасць дасягнутага Леў Сапега. Таму і паблісквае элаквэнцыяй. Але невядома як будзе далей. Ад першых поспехаў Леў Сапега настойваў на вяртанні Смаленшчыны з усёй северскай зямлёю Вялікаму Княству. А Міласцівы пан не толькі прызначыў губернатарам горада свайго ўлюбёнца Патоцкага, але і на пасады ў Смаленшчыне рассадзіў караняжаў. А тыя пачалі звягу, нібыта вялікі канцлер Сапега ні ў генеральным штурме ні ў канчатковым пераможным, пад кулі не лез і людзей сваіх стрымліваў. Брацлаўскі ж ваявода Якуб Патоцкі, якому кароль аддаў уладу над войскам, сам вёў жаўнераў на сцены і таму аддае гэтыя сцены каралю. І Сапегі і Радзівілы адчулі сябе пакрыўджанымі.

      Сапегам заўсёды ў галаве абшары і ўплывы, але ці захоча кароль адбіраць землі ад сынавага царства, каб надзяліць сквапны род? Да таго ж каралю ў галаве маскоўская раць у вайне за шведскую карону.

      Не дай Божа, калі адначасна з клопатамі пра шведскую карону кароль замахнецца насаджваць у Маскве каталіцкую веру. Гора можа быць вялікае. Гэта ж такі абсяг! І народаў у ім розных, як маку, і веравызнанняў тых не менш.

      Што ж, хутка пераканаемся, як пойдзе. Урэшце самі падзеі маглі паўплываць на Міласцівага пана. Калі не СКАЧАТЬ