Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 82

СКАЧАТЬ ў тонь. Жаўнеры і чэлядзь мітусіліся, бегалі па сходках, заносячы і ладкуючы нешта выпадкова пакінутае ці толькі што падвезенае. Шлях да Кіева няблізкі, а лішнія прыпынкі – страта часу, чаго гетман Жулкеўскі сабе не зычыў. І так затрымаўся. Хоць дазвол караля рушыць на Украіну атрымаў яшчэ 16 лютага., але просты разлік падказваў пацярпець да паводкі і з’ехаць вадою, чым засесці на паўдарозе ў веснавую хлюпоту і бездараж.

      Пасля арышту паслоў чакаць Жулкеўскаму стала нечага. Усё, што будаваў, абвалілася канчаткова і направе не паддасца. Ведаў, што як толькі ў Маскве знікла цвёрдая рука і аўтарытэт гетмана, жаўнеры Рэчы Паспалітай пачалі рабункі і гвалты. Старанняў Гасеўскага яўна не хапала і напятая струна лопнула. Якая там вунія, калі 28 сакавіка ў сталіцы выбухнула паўстанне! Лёс крамлёўскага гарнізона быў прадвызначаны яго малалікасцю і стомленасцю.

      Бражына дачуўся пра ад’езд гетмана, ледзьве сам з дарогі і адразу павярнуў да ракі. Яшчэ здалёк убачыў машту з не вельмі старанна ўвязаным ветразем і пусціў каня берагам.

      Знаёмых не спадзяваўся. Як заўжды асобным гуртом стаялі тыя, каму мітусня была нагодай на нешта разявіцца. Спыніўся бліжэй купы афіцэраў, якім мажліва карцела праводзіць гетмана, але застаўся ў сядле, балазе зверху лепш відаць і бераг і карабель, чутно, што паблізу гаворыцца. Пазнаваліся ліцьвіны.

      – Пакрыўдзіўся пан гетман на караля, – ціха прамовіў да таварыша малады ваяр з выразным спачуваннем. – Замест вялікай булавы… Ці ж яе не годзен?

      – Не з—за булавы ён раззлаваўся, – нібы ўдакладняючы, сур’ёзна, а можа і незадаволена адказаў той. – Усе баюць, яго канчаткова дабіў арышт маскоўскіх паслоў.

      Быў старэйшы і напэўна больш абазнаны ў складаных дачыненнях між Жыгімонтам ІІІ і польным гетманам Кароны.

      – Што ж, калі вакол Міласцівага пана нават на вайне спрэс біскупы ды езуіты. Замест Рыцарскага кола цэлая кансісторыя! – смялей выказаў малады сваё спачуванне. – А што яны кемяць, каб даваць парады дасведчанаму ваяру?

      Колькасць езуітаў, апантаных рыцараў контррэфармацыі, расла як на дражджах, і лезлі яны паўсюдна. Настойліва і бесцырымонна навязвалі шляхце паказную каталіцкасць і рэлігійную руплівасць як абавязак і цноту рыцарскага стану.

      – Тое кемяць, браце, што яны сенатары, што прыбочныя, а пан гетман заўсёды сваю думку мае і ніколі не прыгінаецца. А калі і прыгне кароль, то тут жа і выпрастаецца, бы тая надзейная баторка!

      Абодва засмяяліся не надта трапнаму параўнанню. Калі характар і воля гетмана былі сталёвыя, то дробная постаць і не вельмі здатнае здароўе да іх не пасавалі.

      – Так што над намі стане свой, пан Хадкевіч. Прымусіць маскавітаў маліцца Святому айцу. Ды і нам не дасць спакою. Кажуць, прывязанасць да каталіцтва паказвае проста маніфэстацыйна.

      Шчырым каталіком спраўна карысталіся, бо тагачаснай шляхце Рэчы Паспалітай, асабліва шматканфесыйнага Княства, было ўласціва хутчэй антыклерыкальнае настаўленне. Гэта пазней, выхаванне СКАЧАТЬ