Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 83

СКАЧАТЬ братамі.

      – Па такой вадзе і Кабялякі не справяць клопату, – пачуў збоку.

      Трое з чэлядзі альбо слугі стаялі непадалёк, прытупваючы нагамі з холаду ці ад нецярплівасці.

      – А за Кабялякамі зусім лёгка пойдзе, – азваўся другі і ўсклікнуў, паказаўшы на байдак. – О! Здаецца і нам пара!

      На байдаку прымалі адну сходку і завіхаліся ля чалак, пакідаючы самыя неабходныя. Трое чамусьці дасюль непатрэбных, хуценька, адзін за адным перабеглі на байдак і змяшаліся з тымі, хто там катлаваўся. Раптам усе прыпынілі мітусню і ўтаропіліся ў бераг. Набліжаўся гетман з купай афіцэраў. Развітанне з тымі, каго пакідаў, шмат часу не заняло, Жулкеўскі ў суправаджэнні ад’ютантаў прайшоў па сходках і спыніўся на карме, павярнуўшыся да берага. Рука ў прывітальным узмаху нібы дала сігнал веслярам раскінуць вёслы, адкінуць чалкі з носа і кармы. Хлапцы з судна і з берагу адпіхнулі шастамі нос на стрыжань, вёслы з левага боку моцна заграблі назад. Нос падхапілі мацнейшыя струмені, байдак, разварочваючы, панесла з плынню. Вёслы з абодвух бакоў пачалі ўзмахваць згодам і тут да ганца данеслася: – Гэй! Пане Бражына, бывайце здаровы! Гэй!

      Байдак быў яшчэ недалёка ад берага. Бражына здрыгануўся, штурхнуў каня ўслед судзенцу бліжэй берагу.

      На самым носе байдака…Воўк радасна махаў рукамі, задаволены, што яго заўважылі. Бражына сарваў шапку і пачаў махаць, каб хлопец пераканаўся, што яго бачаць і вітаюць.

      – Да Кіева, пане! Да Кіева! – прыставіўшы далоні да рота, крычаў Воўк. – Дасць Бог, сустрэнемся!

      Ганец набраў паветра ў грудзі і як мацней адкрыкнуў: – Бывай здаровы, Воўча! Шчасця табе, хлопча!

      Тут, пад Смаленскам, хлапцу не знайсці месца ні ў ліцьвінаў ні між караняжаў. Калі ўжо вырваўся з путаў, то лепш сыйсці падалей. Хоць бы і з Жулкеўскім. А там можа ізноў якая сотня прыгрэе, суцешыў ганец сум развітання без надзеі на сустрэчу. Пара да яснепана канцлера, – нагадаў сам сабе.

      Ледзь апынуўшыся на канцлеравых пакоях, наткнуўся на пана Пракапчука з пукам свечак. Можна было падумаць, што ён і спіць, са свечкамі і кандэлябрамі ў руках.

      – Яснавяльможны пан вялікі канцлер размаўляе з сынам! – тонам урачыстай забароны паведаміў пакаёвец.

      Бражына цярпліва знёс звычку пана Пракапчука гуляць у маршалка двара. Пачакаем.

      – О, пан Бражына! – пан Клімэнт Вялічкевіч ветліва кіўнуў кур'еру. – Адну хвілінку!

      Ён кінуў на пана Пракапчука няўхвальны позірк і зачыніў за сабою дзверы перад самым носам святланосца, які памкнуўся праслізнуць услед. Не даў яму дарогі і прапускаючы Бражыну.

      – А вось і пан Бражына! – вялікі канцлер павярнуўся да сына. – Той самы, што пад Белай вам дапамог. Сам Жулкеўскі ў лісце пахваліў. Сапега памаўчаў і выправіў Яна з Вялічкевічам поглядам і лёгкім рухам рукі.

      – Так што не марнуй часу, рыхтуйся! – тонам загаду кінуў сыну.

      Гледзячы ўслед, падумаў, вось свайго сына аберагаю, а СКАЧАТЬ