Дыплом на царства. Аркадзь Ліцьвін
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыплом на царства - Аркадзь Ліцьвін страница 79

СКАЧАТЬ пойдзе яшчэ ў доўгую справу. Але паспрабуем ратаваць, што дасца. Не за намі апошняе слова, але і мы не апошнія са сваім словам. Панскі дакумант яшчэ не раз выплыве на бурлівыя воды… – Рады чуць такое ад яснепана, – гетман падаў канцлеру сваю малую далонь. – Бо я ні слова больш не дадам.

      Арышт паслоў і адплыццё Жулкеўскага

      Перад дзвярыма вялікага канцлера думны дзяк Таміла Лугаўской нечакана сутыкнуўся з двума пасламі ў святочных шатах.

      – Прабач, пан Таміла, – перапрасіў Леў Сапега. – Пачакай мяне тут, я хутка. Вось вяду паноў на развітальную аўдыенцыю.

      – Хвілінку, Леў Іванавіч, – занепакоіўся Лугаўской. – Якая аўдыенцыя! Дзе гэта чута—бачана, каб паслы вытваралі такое без дазволу начальства? Я ж ведаю, ні мітрапаліт, ні князь Васіль Васільіч і не здагадваюцца, што гэтыя двое замыслілі!

      Дзяк нездарма занепакоіўся. Розная драбната з вялікага пасольства пад рознымі спасылкамі вырывалася дадому. Непарадак канешне, але не такая ўжо бяда, бо ўтрыманне вялікай плоймы стварала шмат клопату. Аж вось дайшло да значнейшых. Васіль Сукін, думны дваранін, незадаволена вызверыўся на дзяка.

      – Чуў жа, напэўна, што хваробы мяне страх як даймаюць! Не стае майго цярпення, ды і праеўся ўшчэнт!

      – Ага! Голад не цётка, – крыўдліва зацягнуў дзяк Сыдаўной—Васільеў.– Не дзіва, што зараза ліпне.

      Таміла абвёў абодвух пагардлівым вокам. Не саступаў з дарогі.

      – Прыхварэеце – перахварэеце! – папракнуў пакутнікаў. – А праеліся мы ўсе. Пасол на тое і прызначаны, каб, паміраючы, кінуць сваю справу за ганьбу палічыў.

      Вялікі канцлер слухаў перапалку моўчкі. Не пазнаць, каму прызнае слушнасць, але вырашаць у рэшце рэшт каралю.

      – Прыкінь, Леў Іванавіч, у што выльецца іх вяртанне на Маскве, – Таміла паспяшаўся перацягнуць канцлера на свой бок. – У вялікія хістанні ў людзях выльецца, у пасіленне няпэўнасці, у недавер да нашага тут перабывання.

      Сапега злёгку пахіліў галаву. Гэтыя так ці гэтак з’едуць і справу давядзецца працягваць з тымі хто застанецца, з упартымі. Як вось гэты сумленны Таміла. Лугаўской злавіў ледзь заўважны знак.

      – І тут лягчэй не пойдзе, калі пачнуцца ўцёкі, – працягваў пераконваць не так ненадзейных паплечнікаў, як вялікага канцлера. – Нас, паслоў, з князем Галіцыным, як вядома пяцёра. І духоўнага стану, з мітрапалітам таксама пяцёра. Калі палова нейкай паловы з’едзе, што можна вырашыць? А калі і мітрапаліт некага пазбавіцца, увогуле поўны разброд! Каралю ў гэтым які інтэрас?

      Сапега кіўнуў, хоць абодва разумелі, што каралеўскі інтэрас якраз і засяродзіўся ў развале пасольства не толькі дакучлівымі абставінамі побыту, але і знутры, праз нязгоду між пасламі.

      Як ні дзіўна, кожны па свойму не прызнавалі каралеўскаму інтэрасу слушнасці. Але канцлер мусіў кіравацца дакладнымі патрабаваннямі караля, а верны сваёй зямлі Таміла атрыманымі на Маскве наказамі. Сапега шукаў найменш шкодных спосабаў выканання каралеўскіх загадаў, СКАЧАТЬ