Дні без лета. Андрей Латыголец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дні без лета - Андрей Латыголец страница 10

СКАЧАТЬ адна з адной, а потым рэзка разыходзяцца ў розныя бакі. Філіп, прымасціўшыся за чорным «Фордам», нырае ў тунэль.

      Пікап змяншае хуткасць. У тунэлі таксама даводзіцца асцярожна аб’язджаць пустыя кінутыя машыны. Наперадзе зноў вялікі затор. Дзве машыны перагарадзілі дарогу, і колькі чалавек спрабуюць адкаціць іх убок.

      – Макар, ім трэба дапамагчы! – кажа Філіп і адчыняе дзверы.

      Макар выключае камеру.

      З правага боку, дзе сядзіць Кіра, Макар здымае праліў. Філіп з’язджае з дарогі і выварочвае на 25А. Абазначэнне трапляе ў аб’ектыў камеры.

      – А вось і наш раён, – кажа Джэсіка. – Амаль дабраліся!

      Макар накіроўвае камеру на лабавое шкло. У аб’ектыве – нью-ёркскі раён (так званы «бора») Мюрэй-хіл. Будынкі абапал дарогі пралятаюць шэрым ценем у попельным снегападзе. Насустрач едзе некалькі машын.

      На скрыжаванні Нортэрн-бульвар і Сто сорак сёмай стрыт Філіп запавольвае хуткасць. З боку Кіры праз шкло відаць аднапавярховыя будынкі з іерагліфічнымі надпісамі.

      – Паспрабуем запасціся ежай, – кажа Філіп і спыняе машыну. – Макар, спатрэбіцца твая дапамога! Джэсіка, сядай за стырно і едзь па вуліцы, пакуль мы не знойдзем ежу. Будзь напагатове ў любы момант націснуць на газ.

      – Кіра, табе давядзецца ўзяць камеру і здымаць.

      – Макар, калі ты ўжо супакоішся? Хопіць! Хіба ты не разумееш, што навокал адбываецца? – нервова гаворыць яна ў аб’ектыў.

      – Вось таму і трэба ўсё здымаць, толькі так мы можам…

      – Можам што? Выкласці гэтае відэа ў інтэрнэт? Свет пайшоў пад адхон, Макар!

      – Супакойся, мы павінны захаваць кожны свой крок. Я веру ў лепшае: гэта яшчэ не канец, мы выберамся і таму будзем усё дакументаваць.

      – Для каго?

      – Для нас, Кіра, для іншых, каму гэта будзе карысна. Зразумей, што такім чынам мы сябе стымулюем і паказваем, як выжываць, гэтыя здымкі – гарантыя нашага жыцця, гэта надзея…

      Кіра закрывае рукамі твар і пачынае плакаць.

      – Ну не трэба, што ты… Ты ж моцная, я гэта ведаю, – кажа ёй Макар. – Памятаеш, як ты дапамагала Лене вярнуцца да жыцця пасля таго, як Віця кінуў яе з дзіцём? Хіба слабы чалавек на такое здольны?..

      Відэазапіс абрываецца.

      Камера здымае з бакавога шкла. Філіп і Макар выйшлі на вуліцу. Яны стаяць ля адной з крамаў. На яе вокнах – белыя ралеты. Філіп спрабуе адамкнуць замок. Макар знаходзіць ля ліхтарнага слупа сметніцу і, выкінуўшы адтуль лішняе, накіроўваецца да наступнай крамы. Дзверы ўсюды зачыненыя. На вокнах адной крамы ралеты апушчаныя не да канца: хутчэй за ўсё, гаспадар, з’язджаючы, вельмі спяшаўся. Макар хутка шпурляе туды сметніцу. Шкло за ралетам разбіваецца, і Філіп пранікае ў краму. Макар лезе за ім.

      Джэсіка ўжо сядзіць за стырном і на першай перадачы пад’язджае бліжэй. Азіраецца па баках.

      Камера здымае, як праз некаторы час мужчыны выбіраюцца цераз разбітае акно СКАЧАТЬ