Название: Дні без лета
Автор: Андрей Латыголец
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7210-43-5
isbn:
Макар асцярожна паварочвае камеру і нерашуча прыўздымае яе над сядзеннем спераду. Ля вадзіцеля спінай да аб’ектыва стаіць афіцэр у натаўскай форме. Бачны рэмень ад «М-16». Камера ўздрыгвае ад язды, і Макар вяртае яе ў ранейшае становішча.
– Афіцэр сказаў, што праз якісьці небяспечны выбух у горадзе ўвялі надзвычайнае становішча. Мажліва, тэрарысты зноў узарвалі ў Нью-Ёрку бомбу. Нам нічога не расказваюць. Пакуль проста вымушаюць захоўваць цярпенне і спакой. Гэта так нечакана і несвоечасова. Мы выйгралі білет у лепшае жыццё, але, відаць, трапілі ў штосьці горшае. Кіра са мной. З намі ўсё добра. Я не магу да канца зразумець, што гэта за дым, які ахутаў усё наваколле. І мяне гэта бянтэжыць, не дае супакоіцца.
Макар павольна накіроўвае камеру на акно аўтобуса. За шклом мала што бачна. Шэры дым і ледзьве адрозныя ў ім абрысы гарадской забудовы.
– Наўрад ці ў метро будзе месца, дзе можна зарадзіць камеру, таму я буду рабіць кароткія, самыя неабходныя і важныя здымкі з месцаў нашага знаходжання. Камера цяпер – наш летапісец і гарантыя нашай бяспекі.
Камера здымае падлогу, відаць сходы і чуваць гук крокаў. Рэха розных галасоў. Хаатычнае перамяшчэнне, быццам хтосьці выпадкова ўключыў відэазапіс. Здымкі абрываюцца.
Камера накіраваная на штосьці цёмнае, хутчэй за ўсё, на нагу Макара.
– Мы ў метро, – шэптам кажа Макар. – Я па-ранейшаму не рашаюся здымаць адкрыта, тым больш што ніхто з прысутных нічога не здымае. Прынамсі я гэтага не заўважыў. Не буду вылучацца і паказваць, што ў мяне ёсць камера, вычакаю больш зручнага моманту. Мы на станцыі «Сатфін-бульвар – Арчэр-авеню». Вайскоўцы спешна даставілі нас на найбліжэйшую ад аэрапорта Кенэдзі станцыю метро. Людзей навокал шмат, усе сядзяць абы-дзе і ўжо раздзяліліся на невялікія групы. Я пачуў ад некага, што рускія скінулі на ЗША ядзерную бомбу, але пакуль гэта дакладна не пацвярджаецца і гучыць як дурная плётка. Усе напалоханыя. Нам абвясцілі, што праз некаторы час пачнуць раздаваць ежу і ваду, а таксама прадметы першай неабходнасці. У кагосьці з прысутных сардэчны прыступ, непадалёк ад нас абмачыўся іспанец. Адзін афраамерыканец паспрабаваў нахабна забіць касяк, аднак вайсковец груба адабраў у яго запалку. Маўляў, ніякага агню ў памяшканні. Асабіста я спадзяюся на найхутчэйшае высвятленне сітуацыі. Усім нам патрэбныя адказы на шматлікія пытанні. Я ўгаворваю Кіру трохі паспаць, але абстаноўка такая, што яна не можа супакоіцца. Мае вочы зліпаюцца, і, магчыма, пасплю я, хаця б дваццаць хвілін, потым прымушу паспаць і Кіру. Будзем адпачываць вахтамі. Што ж… Гэта вельмі кепская сітуацыя… Я не ведаю, што яшчэ можна сказаць… Як такое наогул магло здарыцца?.. Чаму менавіта з намі?.. І ў такі адказны для нас час…
Камера, трасучыся, здымае столь метро. Потым апускаецца ніжэй, паказваючы сцены падземкі, выкладзеныя дробнай шэрай кафляй. У фокус трапляюць галовы людзей. Увесь перон запоўнены народам, эвакуяваным з суседніх раёнаў горада.
– Мяне нядаўна пабудзіла Кіра. На жаль, я не паспеў зняць тое, што нам паведамілі вайскоўцы. Здаецца, выбухнуў вулкан. Пакуль невядома, які канкрэтна, аднак праз моцны выбух амаль увесь СКАЧАТЬ