Название: Дні без лета
Автор: Андрей Латыголец
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7210-43-5
isbn:
Макар паглядзеў у той бок і праз раскурочаны корпус пікапа убачыў чалавека, які стаяў перад сваёй машынай і трымаўся рукамі за галаву. У яго правай руцэ быў чорны пісталет. Кіру злёгку трэсла, і калі Макар, сабраўшыся з думкамі, павольна закульгаў да жывога сведкі трагедыі, яна схапіла мужа за локаць.
– Стой, не трэба!
Пікап аднесла ў бок скрыжавання. Капот чорнага «Форда», які на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў іх, быў змяты ў гармонік амаль да лабавога шкла. З машыны ішоў дым, а ў салоне ляжалі два целы.
Заўважыўшы Макара, мужчына наставіў на яго пісталет.
– Гэта ваша віна! Якога чорта вы тут з’явіліся?! – люта закрычаў незнаёмец.
– Містар, давайце без паспешных высноў! У нас таксама ахвяры, вы бачылі на пярэдніх сядзеннях мужчыну з жанчынай, яны загінулі. Калі ласка, супакойцеся і апусціце пісталет! – выставіўшы перад сабой рукі, закрычаў Макар.
Мужчына цяжка ўздыхнуў і апатычна закаціў вочы.
– Да чорта ўсё… – сказаў ён, хутка прыставіў рулю пісталета да скроні і стрэліў сабе ў галаву.
Пачуўся глухі гук, цела грузна павалілася на асфальт.
Макар адвёў вочы. Кіра закрыла далонню рот і ў жаху знерухомела на месцы.
Доўгі час яны не ведалі, што рабіць. У гэты момант бяздзейнасці і бездапаможнасці ўсе катаклізмы на імгненне адступілі на задні план. Ногі быццам захраслі ў смале, і было немагчыма паварушыцца. У Макара закружылася галава, перад вачыма ўзнікла шэрае неба, дахі дамоў і попельны пыл, які нерухома вісеў над горадам. Потым думкі пачалі варушыцца і паскарацца, як цягнік, які набірае хуткасць. Схамянуўшыся і схапіўшы Кіру за руку, Макар выпаліў:
– Бяжым адсюль, хутка!
– Пачакай, а сумкі? Нам патрэбная ежа! – Кіра таксама апрытомнела.
Макар спыніўся.
– Стой на месцы, я сам!
Ён падбег да пікапа. Патузаў багажнік. Замкнута. Ад думкі, што зноў давядзецца ўбачыць разбітую галаву Філіпа, Макару зрабілася млосна, і ён са злосцю жахнуў локцем па шкле. Яно, і без таго пашкоджанае ад моцнага сутыкнення з «Фордам», рассыпалася на дробныя аскепкі. Макар прасунуў руку ўнутр. Схапіў сумку з ежай і Кірын заплечнік. Пад сумкай Джэсікі ляжала стрэльба. Хлопец хутка намацаў яе і таксама выцягнуў вонкі. У галаву імгненна прыйшла думка пра кашалёк Філіпа. Цяпер ён гаспадару не патрэбны. Макар адчыніў пярэднія дзверы і, напалову адвярнуўшыся, стаў прамацваць кішэні Філіпа. Кашалёк і вадзіцельскае пасведчанне былі справа.
На бягу Макар кінуў Кіры заплечнік, адначасова прыладжваючы за спінай сумку і моцна сціскаючы стрэльбу.
– Бяжым туды, нам нельга тут доўга затрымлівацца!
Мінуўшы адзін квартал, Кіра спынілася.
– З табой усё добра, як ты сябе адчуваеш? – хвалюючыся за мужа, спытала яна.
– Не будзем марудзіць, бяжым далей!
– Макар, у цябе галава разбітая. Кроў засохла, але табе ўсё адно патрэбна перавязка.
Макар СКАЧАТЬ