Дні без лета. Андрей Латыголец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дні без лета - Андрей Латыголец страница 8

СКАЧАТЬ вулкан, хаця і не выключае таго, што амерыканскія вайскоўцы маглі намудрыць у вопытах з новай хімічнай зброяй. У Канадзе ў іх жывуць сваякі, таму яны хочуць прарывацца ў тыя краі. А там паглядзяць, можа стацца і так, што ўсім давядзецца перасяляцца ажно ў Грэнландыю.

      Макар паварочвае камеру на сябе. Побач – стомленая Кіра. Яна абыякава глядзіць у аб’ектыў, ён кажа:

      – Нам вельмі пашанцавала з новымі сябрамі, мы выпадкова селі побач, і яны далі Кіры вады, калі ёй стала дрэнна. Завязалася гутарка. Кіра дагэтуль не хоча нікуды сыходзіць, мяне ж зацікавіла ідэя змены нашай дыслакацыі. Невядома, што тут яшчэ можа здарыцца. І я лічу, што рухацца наперад заўжды лепш, чым адседжвацца ў невядомасці, да канца не разумеючы, ці будзе гэтае месца бяспечным. Нашы сябры добра ведаюць горад, яны жывуць у суседнім раёне, таму ім можна даверыцца. Калі навіна пра выбух вулкана сапраўдная, заставацца ў Амерыцы неразумна, трэба бегчы, і як мага хутчэй.

      – Мне проста страшна, – гаворыць Кіра. – Бацькі, відаць, вар’яцеюць, а патэлефанаваць ім, каб сказаць, што з намі ўсё ў парадку, немагчыма…

      – Кіра, ты са мною, усё будзе добра.

      Кіра адварочваецца ад аб’ектыва.

      – Я не магу, – яна зрываецца на плач і закрывае вочы далонямі.

      – Супакойся, калі ласка, – пасоўваецца да яе Макар, і здымкі абрываюцца.

      Камера бездапаможна матляецца на шыі Макара. Яны прабіраюцца цераз людзей, якія шчыльна размясціліся на падлозе, некаторыя спрабуюць заснуць. У аб’ектыў трапляюць толькі ногі Макара.

      – Мы заплацім, – чуецца голас Філіпа.

      У аб’ектыве суцэльная цемра.

      – Мне не патрэбны грошы, – адказвае незнаёмы голас. – У мяне загад – нікога не выпускаць. У горадзе ўвялі каменданцкую гадзіну. Да таго ж звонку небяспечна. Попел, які лятае ў паветры, можа быць радыяцыйным.

      – У мяне ёсць зусім новы гадзіннік, паглядзі – ён твой. Нам трэба сысці адсюль. Ты нічога не страціш, калі адпусціш нас… Ніхто нават не заўважыць…

      У камеры цемень. Чуваць гукі крокаў па доўгім тунэлі.

      – Здаецца, у нас атрымалася прайсці кардон. Філіпу давялося аддаць свой наручны гадзіннік, каб нас прапусцілі далей. Ваенныя ўстрывожаныя, і давялося доўга ўгаворваць капрала, каб нас выпусцілі. Цяпер у лагеры напэўна раздаюць ежу і цёплыя коўдры. Філіп сказаў, што калі б мы прачакалі да раніцы, нас наўрад ці б ужо выпусцілі. Я ўгаварыў Кіру згадзіцца на такую аферу на свой страх і рызыку, бо чамусьці давяраю гэтым амерыканцам. Цяпер у камеры гэтага не бачна, але мы крочым у бок наступнай станцыі метро па пуцях праз доўгі тунэль.

      – Філіп, як называецца наступная станцыя? – зычна пытае Макар, і яго голас рэхам разносіцца па тунэлі.

      – «Сто дваццаць першая стрыт». І, Макар, кажы цішэй, мы не павінны прыцягваць да сябе ўвагу!

      – Добра, – кажа Макар цішэй. – Да наступнай станцыі яшчэ ладны кавалак хады. Філіп сказаў, што пасля яе лінія метро пераходзіць у надземку, і такім чынам мы выберамся ў горад. Зарадка батарэі ў камеры практычна на нулі, таму СКАЧАТЬ