Название: Дні без лета
Автор: Андрей Латыголец
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7210-43-5
isbn:
Макар наладжвае камеру, якая ляжыць на роўнай паверхні, хутчэй за ўсё, на стале, і паказвае адзін з пакояў у доме. Потым адыходзіць і сядае на канапу побач з Кірай. Пакой невялікі. Канапа стаіць каля сцяны, на якой вісяць постары з коміксаў. Проста па курсе, насупраць дзвярэй, месціцца стол з камп’ютарам, над ім – паліцы з кнігамі.
– Ну што ж, мы ў доме Філіпа і Джэсікі. Нас размясцілі ў пакоі іх сына Джэйкаба, які трагічна загінуў летась у скаўцкім паходзе. Яму было пятнаццаць. І, па-шчырасці, па іх не скажаш, што яны ў смутку. Джэсіка толькі змянілася ў твары, калі Філіп згадаў імя сына, і на гэтым усё. Яны моцныя людзі. Мы тут ужо каля дзвюх гадзін. Я зарадзіў камеру і буду зараджаць яе ўвесь час, пакуль мы пад гэтым дахам. Філіп сказаў, што тут мы правядзём адну ноч. Адпачнём, збяром усё неабходнае і раніцай адправімся ў дарогу. Ужо дакладна вырашана, што мы будзем рухацца на поўнач да мяжы з Канадай, а там, калі атрымаецца перасекчы заставу, паедзем да іх сваякоў у Манрэаль. Там у Джэсікі жыве стрыечная сястра, і ёсць невялікая надзея, што да Канады воблака попелу не дойдзе. Плюс, як выявілася, у Кіры таксама ёсць сваякі ў Канадзе: у Таронта жыве яе хросная маці. Будзем наладжваць кантакты. Цяпер у нас прынамсі ёсць план і мэта.
– Але мы нават не можам патэлефанаваць бацькам у Беларусь. Я і думаць не хачу, як яны там хвалююцца, – не гледзячы ў камеру, кажа Кіра. – У навінах, відаць, ужо ва ўсю раструбілі аб амерыканскім апакаліпсісе… Божа, якая ж я дурніца, на чорта нам наогул было сюды пераязджаць…
Макар вінавата пазірае на Кіру і павольна гладзіць яе па каленцы.
– Пайду прыму душ, невядома, калі наступны раз атрымаецца памыцца.
Кіра бярэ ручнік і выходзіць з пакоя.
Макар глядзіць у камеру і некаторы час маўчыць, збіраючыся з думкамі.
– Не ведаю, як далей складзецца наш лёс, але я хачу пакінуць пасланне ўсім тым, хто будзе глядзець гэтае відэа. Кіра, здаецца, супакоілася, аднак ужо выказала мне ўсё, што думае наконт нашага падарожжа. Сказала, што мы дарма пакінулі метро і што лепш бы там і засталіся. Але я разлічваю на Філіпа і Джэсіку, яны добрыя людзі, і нам вельмі пашанцавала з імі сустрэцца. Амерыка руйнуецца, і па ўсім бачна, што вельмі хутка пачнецца яе заняпад, як бы трагічна гэта ні гучала. Міне яшчэ шмат гадоў, перш чым тут усё наладзіцца і вернецца на ранейшыя месцы – ды і ці вернецца наогул? Штаты дзеля сваёй бяспекі трэба пакідаць. Філіп сказаў, што цяпер ва ўсім свеце пачнецца перапалох і краіны, якія супернічалі з ЗША, паспрабуюць гэтым скарыстацца. Пакуль асядзе пыл і людзі змогуць аднавіць нармальнае жыццё, з’явіцца новая навала з захаду ці з усходу. Канада – добры перавалачны пункт, але і яна можа вельмі хутка ўцягнуцца ў міжнародныя канфлікты. Паслухайце мяне і збірайце ўсё самае неабходнае на першы час: грошы, ежу і паліва, а таксама зброю. У Філіпа ёсць зарэгістраваная стрэльба і колькі патронаў. Мажліва, у краіне з дня на дзень пачнецца хаос. Пакуль Нацыянальная гвардыя паводзіць сябе стрымана, паліцэйскія нас не затрымліваюць, СКАЧАТЬ