Дні без лета. Андрей Латыголец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дні без лета - Андрей Латыголец страница 12

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      – Ммм… смачна, – кажа Кіра.

      – Няблага, – згаджаецца Макар.

      – Падабаецца? Гэта філадэльфійскі сыр, – гаворыць Філіп.

      – Дзякуй, вельмі смачна! – адказвае Макар, потым вытрымлівае паўзу, азіраецца на камеру і пытае: – Добра, Філіп, які ў нас план дзеянняў? Як мы пакінем Нью-Ёрк?

      – Усё проста: заўтра раніцай загрузім у машыну ўсё неабходнае і адправімся да моста Уайтстоўн. Выедзем з горада і прыгарадаў на трасу № 87, а потым рушым напрасткі да мяжы.

      Камера стаіць непадалёк ад канапы Макара і Кіры. Яны ўжо ляжаць пад коўдрай.

      – Як табе нашы новыя сябры? – пытае ў Кіры Макар.

      – Звычайныя, добрыя людзі.

      – Мне здаецца, што Джэсіка пры Філіпе баіцца ўставіць лішняе слова. І яшчэ гэтая малітва. Хаця, мажліва, так заведзена ў кожнай амерыканскай сям’і…

      – Не ведаю, мне яны дзіўнымі не падаліся… Давай адпачываць, здаецца, я трохі супакоілася. Галава яшчэ баліць, але я адчуваю, што змагу заснуць.

      – Шкада, што няма інтэрнэту, з гэтых відэазапісаў выйшаў бы добры матэрыял. Нечым нават мок’юментары нагадвае. Яшчэ б прывідаў ці зомбі ў сюжэт дадаць…

      – Адкуль у цябе столькі ідэй дурацкіх бярэцца? Невядома, што будзе заўтра, а ты як дзіця малое… Хопіць, заканчвай ужо…

      Макар цягнецца да камеры і выключае запіс.

      Камера ў руках Кіры. Яна здымае, як Макар і Філіп складаюць каля дзвярэй у калідоры сумкі з нарабаванымі ўчора неабходнымі рэчамі. Джэсіка побач з мужам дапамагае спарадкаваць запасы. Макар кажа на камеру:

      – Мы гатовыя да паездкі ў Канаду. На гадзінніку восем раніцы. Зараз Філіп возьме стрэльбу, і мы адправімся ў дарогу. Кіра, давай падыдзем да акна, я хачу паказаць, што робіцца на вуліцы.

      Кіра паслухмяна ідзе за Макарам. Камера наводзіцца на акно гасцёўні. Праз шкло бачны двор, дарога ўздоўж вуліцы і іншыя дамы раёна.

      – Попел трохі асеў, але паветра яшчэ забруджанае. Світанак даўно наступіў, аднак такое адчуванне, што на вуліцы вячэрні змрок. Агні не гараць, горад, відаць, перайшоў на аварыйную эканомію энергіі…

      – Давайце надзенем рэспіратары! – чуецца голас Філіпа.

      Кіра накіроўвае на яго камеру. Філіп стаіць са стрэльбай каля сумак. Джэсіка перадае рэспіратары Макару. Яны надзяваюць ахоўныя сродкі.

      Філіп бярэ адну з сумак і падыходзіць да дзвярэй. Прыадчыняе. Выглядае на двор.

      – Я хутка вярнуся, паспрабую завесці машыну. Будзьце гатовыя ісці, – праз рэспіратар яго голас здаецца прыглушаным.

      Як толькі дзверы за ім зачыняюцца, Макар з Джэсікай пачынаюць размяркоўваць сумкі. Макар бярэ дзве самыя цяжкія. Джэсіцы застаецца палатка і сумка з аптэчкай, а заплечнік яна перадае Кіры. Макар дапамагае жонцы адзець яго на плечы.

      – Кіра, я ведаю, што табе гэта не спадабаецца, аднак я папрашу цябе нас трохі паздымаць, пакуль мы не апынёмся ў машыне і не пакладзём СКАЧАТЬ