Дні без лета. Андрей Латыголец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дні без лета - Андрей Латыголец страница 9

СКАЧАТЬ надзець рэспіратары.

      Яны ўсе разам надзяваюць рэспіратары, Макар забірае камеру ў Кіры і пачынае здымаць самастойна.

      Яны апынуліся ў завулку Восемдзесят дзявятай стрыт ля кантэйнераў са смеццем. Попел, як снег, павольна асядае на зямлю і будынкі. Макар падымае камеру. Відаць, як шэрыя шматкі, быццам пасля буйнога пажару, асуджана падаюць на горад. Уверсе толькі шызая імгла і дзесьці далёка – абрысы сонца, якое цьмянай плямай святла ўздымаецца над ранішнім Нью-Ёркам. Аднекуль – відаць, з цэнтральнай вуліцы, – рэхам з гучнагаварыцеля даносіцца паведамленне: «Увага! Паважаныя грамадзяне! Настойліва раім вам не выходзіць з дому і заставацца ў памяшканні, куды з вуліцы не пранікае паветра. Хавайцеся ў сутарэннях, метро і іншых глыбокіх сховішчах. Знаходжанне звонку можа быць небяспечным для вашага здароўя!»

      Макар наводзіць аб’ектыў на сваіх спадарожнікаў. Філіп ужо аглядае машыны, прыпаркаваныя ўздоўж вуліцы. Джэсіка і Кіра ідуць за ім.

      Філіп спыняецца ля серабрыстага пікапа. Здымае джынсавую камізэльку, абмотвае локаць і пачынае моцна біць у шкло каля сядзення кіроўцы, бліжэй да люстэрка задняга віду. Аднак гэтага недастаткова. Каб разбіць тоўстае шкло, даводзіцца шукаць металічны бак для смецця. Акно вылятае праз некалькі ўдараў. Філіп хутка прасоўвае руку ў салон і адчыняе дзверы.

      – Сядайце ў машыну! – кажа ён, калі аказваецца за стырном. Джэсіка сядае побач з мужам і адчыняе заднія дзверы. Макар прапускае Кіру наперад, а пасля жвава сядае ў салон і зачыняе машыну. Потым накіроўвае камеру на Філіпа. Той, прасунуўшы рукі пад стырно, спрабуе з’яднаць патрэбныя правады.

      – У каледжы ў мяне быў сябра Мэт, які навучыў мяне гэтаму труку. Ніколі не думаў, што ён мне спатрэбіцца, – кажа Філіп.

      Колькі хвілін яму даводзіцца корпацца ў правадах, пакуль пікап урэшце не заводзіцца.

      – Гатова!

      Філіп выкручвае стырно, і пікап едзе па завулку, а потым паварочвае на Сто трыццатую стрыт. Горад нібы вымер: навокал ні душы. Толькі цагляныя чырвоныя будынкі і прыпаркаваныя ўздоўж вуліцы машыны. Макар наводзіць аб’ектыў на лабавое шкло, каб быў бачны іх маршрут.

      – Філіп і Джэсіка жывуць у раёне Мюрэй-хіл, – кажа Макар. – Мы накіроўваемся менавіта туды, каб сабраць неабходныя рэчы. Па дарозе будзем шукаць крамы: трэба забяспечыць сябе харчаваннем. На жаль, у гэтых абставінах давядзецца марадзёрстваваць, аднак нічога не папішаш. Штаты цяпер у надзвычайных умовах, і наша галоўная задача – выжыць.

      Камера зноў здымае. Праз лабавое шкло пікапа відаць дарогу і абрысы дамоў. Вышэй за другі паверх – попельны туман.

      – Мы едзем па Джамайка-авеню. Спадзяюся, ніякіх перашкод не з’явіцца і мы паспяхова дабяромся да пункта прызначэння. Я гляджу па баках. Людзей пакуль не бачна. У некаторых вокнах гарыць святло, але незразумела, ці ёсць там хто жывы. Здаецца, усе жыхары экстранна эвакуяваліся.

      – Насамрэч попел вельмі небяспечны, і трэба пастарацца, каб ён не трапіў у лёгкія і на слізістую абалонку: там ён цвярдзее і робіцца падобным на цэмент, – СКАЧАТЬ