Дні без лета. Андрей Латыголец
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дні без лета - Андрей Латыголец страница 5

СКАЧАТЬ ў нашым пералётным падарожжы, – кажа Макар.

      – Застаецца толькі спадзявацца, што на кантролі нас доўга не затрымаюць і ўсё пройдзе значна хутчэй, – дадае Кіра.

      Позірк Макара разгублены, хлопец часта аглядае вагон цягніка: бачна, што хвалюецца. Кіра, наадварот, усміхаецца і натхнёная тым, што адбываецца вакол. Яна падміргвае ў аб’ектыў. Макар глядзіць на жонку, і на яго твары распаўзаецца прыязная ўсмешка. На гэтым здымкі заканчваюцца.

      – Усім прывітанне, – кажа ў аб’ектыў камеры Макар. Кіра неадступна побач з мужам. – На жаль, у нас не атрымалася паздымаць у аэрапорце: узніклі невялікія праблемы, і мы рэальна ледзь не спазніліся на свой рэйс. Цяпер мы ўжо сядзім на сваіх месцах.

      – Пашпартны кантроль аказаўся яшчэ больш працяглым і марудным, чым у Маскве, – кажа Кіра. – Чарга была ўдвая даўжэйшая, і ў нас нават забралі адну торбу.

      – Мы прастаялі ў чарзе каля дзвюх гадзін, у нас агледзелі ўсе рэчы, скрупулёзна праверылі пашпарты, распыталі пра мэту візіту.

      – А што там здарылася з тваім ноўтбукам? – пытае Кіра ў Макара, гледзячы ў аб’ектыў.

      – Мяне прымусілі дастаць яго з заплечніка, уключыць, да нас выклікалі паліцэйскіх, якія аб нечым перагаворваліся і аглядалі яго з усіх бакоў. Быў нават сабака, які абнюхваў нас, як мне падалося, больш, чым астатніх. Відавочна, пачуўшы рускую мову, яны насцярожыліся. Хаця я бачыў у натоўпе і іншых рускамоўных. І яшчэ было шмат арабаў…

      – Думаю, калі мы прыедзем у Лос-Анджэлес і трохі там асталюемся, то абавязкова знімем асобнае відэа з падрабязным аглядам нашага пералёту, канкрэтна, па пункціках раскажам пра кожны свой крок, каб гледачы і будучыя перасяленцы, якія акажуцца ў такой сітуацыі, ведалі, як дзейнічаць. Мы вельмі стаміліся, і цяпер прыгадаць усё даволі цяжка, галава зусім не варыць…

      – Такі пералёт – вельмі складаная і нервовая працэдура, аднак мы ўсё пераадолелі, і цяпер нас чакае восем гадзін да нашага канчатковага пункта. Вось наш самалёт.

      Макар уздымае над сабой камеру, якая выхоплівае частку борта. Пасадачныя месцы сіняга колеру размешчаныя ў чатыры шэрагі, большасць людзей ужо сядзіць, толькі некаторыя спрабуюць уладкаваць рэчы на верхніх паліцах. Сцюардэса штосьці тлумачыць аднаму з пасажыраў.

      – Усё, на гэтым мы заканчваем. Абавязкова яшчэ ўбачымся, сачыце за намі далей, я разлічваю, што будзе больш змястоўна і цікава, – кажа Макар і выключае камеру.

      Камера бязладна трасецца. Немагчыма разабраць, хто і што канкрэтна здымае. Бачныя калені, рука, спінка сядзення. На борце самалёта стаіць гоман. Чуваць голас Кіры:

      – Глядзі, там сцюардэса, яна збіраецца штосьці сказаць!

      Камера прыходзіць у норму і падымаецца вышэй. Відаць доўгі праход і галовы людзей, у пярэдняй частцы самалёта стаіць сцюардэса. Яна ў сінім касцюме і з акуратна ўкладзенымі асветленымі валасамі. У яе руках невялікая рацыя.

      – Attention, please! Due to technical reasons our plane performs emergency landing СКАЧАТЬ