Помнік літары «Ў». Вінцэсь Мудроў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Помнік літары «Ў» - Вінцэсь Мудроў страница 14

СКАЧАТЬ на гвардзейца.

      – Ну, жоўтыя такія… іх з Масквы прывозяць.

      Што адказаў Іван Іванавіч, мы не пачулі, бо ўгледзелі, што пяюхі ўжо даўно сядзяць за сталамі, і, пхаючы адно другога, кінуліся ў сталоўку.

      На вячэру далі амлет з макаронай, ды яшчэ цётухна-кухарка хадзіла між сталоў ды падлівала малака ў шклянкі. Амлет я глытаю адным махам, а вось макарона збілася камяком, не лезе ў глотку.

      – Хутчэй бы ўжо, – кажа стрыжаны недаростак, які сядзіць насупраць.

      – Што, малака налілі? – пытаюся я, перастаўшы жаваць.

      – Ды не… хутчэй бы камунізм прыйшоў. Тады, казаў Іван Іванавіч, на вячэру будуць бананы даваць.

      – Ты што, думаеш, ён яшчэ да канца нашай змены прыйдзе? – мармычу, падстаўляючы шклянку пад струмень малака, і ўпотай паглядаю ў той бок, дзе сядзіць Дана Харуцкая.

      Уночы зноў не сплю. Выспаўся ўдзень, ды і цікую – калі Мішка Касач палезе ў вакно. Мішка таксама не спіць, круціцца ў ложку, раз-пораз уздыхае.

      Нечакана дзверы пакоя прачыняюцца і ў пройме дрогкага святла – у канцы калідора ўсю ноч гарыць лямпачка – паўстае ўстрывожаны твар Пецькі Іздрыка. Пецька ўзіраецца ў цемру, тузае падбароддзем, і ў адказ яму трывожна рыпае ложак. Мішка падхопліваецца, махае сябру рукой і сцярожка, на цырлах, ідзе да вакна. Просвы гучна ляскаюць, Мішка ўтульвае голаў у плечы, азіраецца, выглядаючы – ці не прачнуўся хто з нас.

      Ну вядома – сябрукі хочуць неўпрыкмет патрапіць на двор. Праз дзверы не выйсці – там сядзіць дзерык. На мінулым тыдні да дзевак, што спяць за сценкай, лезлі мясцовыя мальцы, вось Іван Іванавіч і сядзіць да дванаццатай ночы на ганку ды смаліць папяросы. А то яшчэ замест сябе дзядзьку Колю пасадзіць ці каго з выхавальнікаў. Таму Мішку з Пецькам і даводзіцца лезці ў вакно.

      Я вылажу з-пад коўдры, бягу, пацепваючыся ад начнога халадку, да разнасцежанага вакна. Мішка з Пецькам стаяць, прыціснуўшыся спінамі да сцяны, а ўбачыўшы мяне, крывяць твары і махаюць рукамі. Маўляў, без цябе абыдземся. Але я лезу ў ваконную пройму, ступаю босымі нагамі на расянай траве.

      – Толькі ціха! – пагрозліва шапоча Пецька Іздрык, прыклаўшы палец да вуснаў.

      Прыгнуўшыся, мальцы бягуць да сталоўкі. Там, у крайнім акне, гарыць затуманенае прасцінай святло.

      «Ці не надумалі прасіць дзядзьку Колю што-небудзь сыграць? – думаю я, паспяваючы за Пецькам, – але як той будзе расцягваць мяхі сярод ночы?»

      У сталоўцы, у невялічкім катуху, што месціцца ля ўвахода, жыве наш баяніст. Вакно спрэс завешана прасцінай; на самым версе прасціна правісла і з адтуліны ліецца зыркае святло.

      Мішка з Пецькам падхопліваюць бліжэйшую парту, цягнуць да вакна. Першым на парту лезе Мішка. Выцягнуўшы шыю і раскрыўшы рот, Мішка зазірае ў адтуліну і, адхінуўшыся, раскрывае рот яшчэ шырэй. Я хапаюся за голыя Мішкавы лыткі, лезу на парту, станаўлюся на дыбкі і бачу Дану. Важатая сядзіць на каленях у дзядзькі Колі і, абхапіўшы рукамі ягоную галаву, цалуе ў вусны. У вушах маіх пачынаюць біць званы, кроў прылівае СКАЧАТЬ