Название: Помнік літары «Ў»
Автор: Вінцэсь Мудроў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-59-9
isbn:
– Спазніліся, – уздыхае Мішка Касач і, стукнуўшы кулаком па далоні, мармыча: – Трэба будзе дзядзьку Колю ў лесе перахапіць, калі рэпетыцыя скончыцца.
Мы ўчатырох – Мішка, Лёшка, Здзіслаў і я – перабежкамі, сюд-туд хаваючыся за кустамі, бяжым за пяюхамі. Хочам пасля рэпетыцыі перахапіць баяніста, каб збацаў нашу ўлюбёную песню, бо ў летніку ён граць не будзе. Увязаўся яшчэ недаростак з трэцяга атрада – увесь час каля нас круціцца, – але Мішка даў яму ў карак ды загадаў ісці на заняткі гуртка «Умелыя рукі».
Пяюхі дарма часу не марнуюць: на хаду рэпеціруюць «Песеньку паштальёна». «Есть много профессий, хороших и важных, но я ни на что не сменяю свою. Со всеми я в дружбе, и ждёт меня каждый, и всюду я песенку эту пою», – заліваецца Нінка Беглік, і дзеўкі хорам падпяваюць: «Отворите скоре-эй, почтальон у двере-эй»… У гэтым месцы дзядзька Коля з шумам зводзіць мяхі.
– Дзяўчынкі, пасля «отворите скорей» гучыць рэфрэн у больш высокай танальнасці – ну… – дзядзька Коля трасе галавой, рашуча расцягвае баян, дзеўкі голасна выдыхаюць: «Отворите скорей…», і Мішка Касач, вытыркнуўшыся з-за куста, спеўна гарлае: «Я вам дам пи…лей!»
Я ляжу пад кустом і зацкавана гляджу на Мішку. За такія словы могуць і з летніка выгнаць.
Цэлую гадзіну блукаем па лесе ды збіраем у рот чарніцы, прыслухоўваючыся да баянных перабораў. Усё ж такі вырашылі дачакацца канца гэтай чортавай рэпетыцыі.
– Слухай, а табе хто-небудзь з дзевак падабаецца? – далятае да маіх вушэй стоены Мішкаў голас. Пытанне гэтае Мішка, на шчасце, адрасуе не мне, а Лёшку Лубчонку.
Лёшка маўчыць, бо рот набіты чарніцамі.
– А табе? – ківае Мішка ў мой бок і я спалохана выдыхаю: – Не-а.
– А мне падабаецца, – Мішка выцірае далонню счарнелыя вусны, разважаючы, відаць, ці варта дзяліцца сваёй тайнай, і рашуча выдае: – Дана Харуцкая.
– У-уу… дык гэта не дзеўка, – няўцямна азываецца Лёшка Лубчонак.
– А хто? – з абурэннем у голасе перапытвае Мішка.
– Як хто… важатая. А да таго ж, яна тут усім падабаецца, – Лёшка яшчэ штосьці кажа, але я не чую, бо слых поўніцца густым звонам і кроў прылівае да твару. Заўсёды, калі чую імя важатай, мяне працінае дрыготка і потым доўга гараць вушы.
…Я адразу заўважыў Дану – яшчэ тады, у першы дзень, як ехалі ў летнік. Больш за ўсё ўразіла тугая русая каса, перакінутая праз плячо, і позірк яе шэрых вачэй. Цэлы дзень потым хадзіў ачмурэлы, шукаючы вачыма важатую першага атрада, а ўвечары мне надарылася шчасце патрымаць Дану адразу за абедзве рукі. А ўсё дзякуючы вальсу дружбы. Прыйшлі ў той першы дзень на вячэру, а яна яшчэ не гатовая. І Гарыныч, каб нас чымсьці заняць, пляснуў у далоні і загарлаў: «А зараз усе танцуем вальс дружбы!»
Я дагэтуль ніколі не танцаваў і хацеў было ціхенька куды-небудзь прыхавацца, але тут сам Гарыныч схапіў за каршэнь і паставіў у кола. Колаў было два – у адным стаялі дзеўкі, а ў другім, які яго атачаў, СКАЧАТЬ