Название: Помнік літары «Ў»
Автор: Вінцэсь Мудроў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-59-9
isbn:
Летнік месціцца ў вясковай школе-васьмігодцы. Наш пакой маленькі, у яго ўлезла толькі чатыры ложкі. Гэта кабінет дырэктара школы. Дарэчы, сам дырэктар працуе ў летніку старшым выхавальнікам. Завуць яго Іванам Гаўрылавічам, але міжсобку мы яго называем Гарынычам.
Поруч са мной спіць Мішка Касач. Ён з першага атрада, на год за мяне старэйшы, ды пасялілі з намі, бо ў класе, дзе месцяцца ягоныя аднагодкі, няма дзе паставіць ложак. Наша важатая (мянушка Кірпа) спачатку ўзрадавалася, думала, Мішка будзе нас выхоўваць, а цяпер скардзіцца дзерыку. Маўляў, Касач другі атрад разбэшчвае і дысцыпліну парушае. З важатай нам наогул не пашанцавала: кірпатая, непрыгожая, і тхне ад яе нейкай агідай. А вось у першым атрадзе… тут я нясмела ўздыхаю… важатая сапраўдная прыгажуня. Русявыя валасы ў тоўстую касу сабраныя, вейкі падфарбаваныя, і спадніца зусім кароткая. І ймя ў яе на дзіва рэдкае: Дана; і прозвішча на дзіва прыгожае: Харуцкая.
У сталовай насценгазета вісела – «Юныя гвардзейцы». Яшчэ з першай змены засталася. І там Данін фотаздымак быў. Важатая на ім глядзела некуды ўгору і шчасліва пасміхалася. Дык я аднойчы, па абедзе, лязом той здымак выразаў. Увечары дзерык, калі сцяг спускалі, загадаў выйсці з шыхта таму, хто сапсаваў газету. Я, вядома, увесь схаладнеў, але з шыхта не выйшаў. Доўга потым думаў – куды схаваць фотку. Пхні ў валізу, дык знойдуць – ёсць у нас аматары ў чужых рэчах поркацца. Можна было, вядома, дзе-небудзь у лесе ў дупле схаваць, але хацелася, каб Данін партрэт заўсёды пад рукой быў. Вось я і прыдумаў: адсунуў ложак, надарваў каля самай ліштвы шпалеру і туды, за шпалерыну, запіхнуў фотаздымак. Цяпер, сярод ночы, не ўстаючы з ложка, магу яго выцягнуць, зірнуць і змежыць вочы, згадваючы Даніну ўсмешку.
Апрача мяне і Мішкі ў пакоі яшчэ Лёшка Лубчонак. Мы з ім вучымся ў адным класе, і нават летась сядзелі за адной партай. Але потым мяне падсадзілі да Нінкі Беглік. Нінка таксама тут, у летніку. Гэта страшэнная выскачка і даносчыца. Мішка Касач хацеў яе нават пабіць – пасля таго, як яна сказала Кірпе, што мы з дзядзькам Колем у кустах «Уругвай» спявалі.
Ля супрацьлеглай сценкі, пад партрэтам Хрушчова, спіць стрыжаны вясковы хлопец з дзіўным імем Здзіслаў, якое я ўчора, пад рогат сяброў, перарабіў на Бздзіслава. Здзіслаў ні з кім не сябруе, і ніхто нават не ведае ягонага прозвішча.
…Я скаланаю галавой, адганяючы начныя думкі, і заўважаю, што вецер, падобна, пачаў аціхаць. Вунь і Хрушчоў ужо не варушыць вуснамі і прыхаваўся ў змроку. Бацька мой, дарэчы, яго не надта любіць. Вершыкі, падпіўшы, чытае – пра Хрушчова ды Гагарына: «Паляціш ты на арбіту, прыхапі з сабой Мікіту». Маці потым лаецца і кажа, што бацьку за такія вершы хутка пасадзяць, а наш Джэк, ірландскі тэр’ер, уголас падтрымлівае маці ды залівіста дзяўкае.
Я згадваю СКАЧАТЬ