Название: Помнік літары «Ў»
Автор: Вінцэсь Мудроў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-59-9
isbn:
– Будзьце асцярожныя! Па першай каляіне пройдзе грузавы цягнік!
Ён страсянуў плечукамі – рашуча, рэзка, нібыта спрабуючы стрэсці з сябе мінулае жыццё, – і агледзеўся. Са згуслай, пазначанай сінімі вогнікамі стрэлак цемры на яго глядзелі два цеплавозныя пражэктары. Спорная імжака рабіла іх святло размыта-рухавым, і здавалася, што адтуль, з цемры, паўзе, мерна ляскаючы жалезнымі кіпцюрамі, жаўтавокі цмок. Цеплавоз скалануў паветра сіплым гудком, дыхнуў у твар гарачай алівай, платформа дробна зыбанулася і машыніст, што вытыркаўся з бакавога акенца, махнуў яму рукой.
Травень далічваў апошнія дні, але пагоды не было: штовечар ішоў дождж, альбо, як цяпер, сыпала густая імжа. І ён, праводзіўшы вачыма жалезнага цмока, згадаў, што акурат такім часам у горадзе адчынялася летняя танцпляцоўка, і ў паветры таксама вісела імгла. Такімі вечарамі яму добра спявалася; гітарныя струны звінелі ад самага лёгкага дотыку, дзявочыя тварыкі вільготна блішчэлі, а паветра пахла прэлай ігліцай. Травень паціху мінаў, праз год зноўку прыходзіў; звінеў камарамі, халадніў лоб імжакай, трывожыў душу цьмянымі надзеямі, і кожны раз, апанаваныя тымі надзеямі, яны з Юркам Мамантавым вешалі на франтоне дашчанай веранды чорныя скрыні акустычных калонак. Аднойчы, увагнаўшы ў дошку ржавы цвік, Юрка скочыў з драбін, падхапіў калонку і, як бы між іншым, прамовіў: «Усё, граю апошні раз». Праз пару дзён сябар з’ехаў у Піцер, а яшчэ праз тыдзень прыслаў ліста, у якім паведаміў, што ў музвучэльню яго не прынялі, а таму давялося завербавацца на гандлёвы флот.
Юрка Мамантаў стаў баразніць Атлантыку паміж Ленінградам і канадскім Галіфаксам, Мішка Яцына паступіў у верталётную вучэльню, а ён, колішні ўлюбёнец навакольных дзяўчын, па-ранейшаму шкрабаў медыятарам струны, спяваў «Люстэрка» і «Зорачку». І з кожным акордам сэрца ягонае поўніла туга мінулых гадоў, і зыркія лямпачкі, што апяразвалі дашчаную веранду, цьмяна адбіваліся на ягоным круглявым, прыкрытым рэдкімі валасамі плеху. Танцпляцоўка, як заўсёды, гула, вішчала, шаргацела і тупала. Ён узненавідзеў гэтыя зыкі, узненавідзеў потных дзевак і прышчавых дзецюкоў, якія таўкліся перад вачыма, узненавідзеў уласную жонку, родны горад і Юрку Мамантава, які да таго часу ўжо атабарыўся ў далёкай Амерыцы. Неўзабаве ён стаў смаліць дурнап’ян. Рабіў зацяжку, раскрываў рот і глядзеў, як лютая, перамяшаная з салодкім дымам нянавісць паволі падымалася ўгору. Дым СКАЧАТЬ