Помнік літары «Ў». Вінцэсь Мудроў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Помнік літары «Ў» - Вінцэсь Мудроў страница 13

СКАЧАТЬ нашу хату заходзіў, – казала яна аднойчы суседцы, цётцы Серафіме. – І вось бачу, боўтаецца на вяроўчыне, а на пальцах, на нагах, вялізныя жоўтыя пазногці». «Кажуць, яны ў мёртвых растуць», – адказала тады суседка, і мне, памятаецца, ад тых словаў нават сцягнула скуру на лбе. На кароткае імгненне здаецца, што і небарака-выхавальнік боўтаецца на вяроўчыне, але тут жа пераводжу дых, бо выхавальнік ажывае і пераступае з нагі на нагу.

      – Піянерскія дружыны ўключыліся ў барацьбу за атрыманне годнасці «Спадарожнікі сямігодкі». Імі сабраныя сотні тон металалому, дзясяткі тон макулатуры, пасаджаны паркі і скверы ў гарадах і пасёлках… – прамаўляе бляшаны рупар і пракурана кашляе.

      Я паглядаю на сталоўку. Ахвота есці, а да вячэры яшчэ дзве з паловай гадзіны.

      – А зараз Ніна Беглік з другога атрада пачытае нам вершы, – крахтае рупар, і пальцы з жоўтымі пазногцямі знікаюць з відавоку.

      Рупар варушыцца ў фортцы – падаецца наперад, потым назад, – і няўцямна мармыча: «Ты толькі не хвалюйся».

      – Нас называют пионеры… – дрогкім голасам азываецца Нінка, рупар ізноў падаецца наперад і падае на галаву недаростку з трэцяга атрада – таму самаму, які за намі ўвесь час бегае.

      Усе выбухаюць смехам, пазіраючы на стрыжанага небараку. Недаростак стаіць з нацубленым на голаў рупарам і спалохана лыпае вачыма. З форткі цягнецца валасатая рука выхавальніка.

      – Нікога не стукнула? – пытаецца Гарыныч, падхапіўшы рупар.

      Неўзабаве піянерскае радыё ледзь чутна шапоча: «Ты кажы, я сам буду трымаць», – і Нінка Беглік, ужо без дрыготкі ў голасе, дэкламуе:

      – Нас называют пионеры, мы для других – всегда примером, и нашей дружбы крепче нет! Ребята, что шагают в ряд и гордо носят…

      Што там яны носяць, засталося тайнай, бо Мішка Касач кінуў у рупар каменьчык, Нінка папярхнулася, і мы, утуліўшы галовы ў плечы, чарговым разам падумалі: «Цяпер ужо Мішку дакладна выганяць з летніка».

      Адвячоркам мы сядзім на партах ля сталоўкі і чакаем, калі скончыцца генеральны прагон – апошняя рэпетыцыя перад канцэртам. Парты свойчас вынеслі з класаў, і цяпер яны стаяць даўгім шыхтом пад адкрытым небам.

      «Сла-авен Павлик Моро-озов, жив он в наших сердцах, презирая угрозы, он за правду стоял до конца…» – вырываецца з прачыненых сталоўскіх вокнаў, і шматгалосую песню перарывае ляпанне далоняў.

      – Дзяўчынкі, ну што вы, далібог, як сонныя мухі… больш агню!

      Гэта крычыць дырэктар летніка. Дзерык не дае спяваць – увесь час пляскае ў ладкі і чагосьці там патрабуе.

      Мы дарэшты згаладалі, а таму і размовы нашы выключна пра ежу.

      – Хто з вас еў бананы? – пытаецца Мішка Касач, прыхоўваючы пяцярнёй зяхлівы рот.

      – Я! – азываецца Лёшка, і Мішка свідруе сябра іранічным позіркам.

      – Еў, кажаш? А якога яны колеру?

      Лёшка панурвае вочы, шморгае носам і няўпэўнена прамаўляе:

      – Зялёныя…

      – Зялё-оныя… – перадражнівае СКАЧАТЬ