Название: Помнік літары «Ў»
Автор: Вінцэсь Мудроў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-59-9
isbn:
Мы ўжо збіраемся бегчы ў сталоўку, ды тут Гарыныч падымае руку.
– Сёння ўпершыню прагучыць піянерская радыёгазета! Вы пачуеце навіны нашага летніка, пачуеце галасы сяброў і шмат чаго цікавага і пазнавальнага. Так што а чацвёртай гадзіне ўсім быць ля другога корпуса – там будзе працаваць піянерскі радыёвузел.
Другі корпус – гэта пахілая будыніна, дзе месцяцца школьныя майстэрні, а цяпер жыве малеча з трэцяга атрада. Шыбуючы на сняданак, зыркаю ў бок другога корпуса і дзівуюся: ніхто дагэтуль не раскручваў ніякага дроту, не ўсталёўваў рэпрадуктара, а вось жа а пятай гадзіне павінна загучаць піянерскае радыё. Цікава, што думае аб гэтым Мішка Касач? Мішка ідзе наперадзе, прытоеным голасам размаўляе са сваім сябруком – Пецькам Іздрыкам з першага атрада. Хоць і напружваю слых, але чую толькі асобныя фразы: «Калі ўсе паснуць… вылезем у вакно… завешана, ды не ўсё… шчыліна засталася». Я прагну даведацца – навошта лезці ў вакно, – кранаюся вухам Пецькавага плечука, і Іздрык балюча пстрыкае мяне па носе.
Пасля сняданка ідзем з Мішкам у свой пакой, мне карціць спытаць – куды гэта яны збіраюцца з Іздрыкам лезці сярод ночы, – але побач сунецца Лёшка Лубчонак, а пры ім пытацца не выпадае. І таму я пытаюся зусім пра іншае.
– А чаму гэта Бздзіслаў па начах плача?
– У яго ўвесну маці памерла, – кажа Мішка, зганяючы з майго твару блазнаватую ўсмешку.
– Як памерла? – пытаюся я, на момант аслупянеўшы.
– Ты што – не ведаеш, як людзі паміраюць? – азываецца Мішка, не паварочваючы галавы.
Душа злёгку абмірае, і ў ёй нараджаецца і набірае моцы пачуццё вінаватасці.
Здзіслаў ужо сядзіць на ложку і тупа пазірае на падлогу. Мне карціць сказаць яму штосьці прачулае, але патрэбныя словы не йдуць у галаву і я проста сядаю поруч і з вінаватай гіморай на твары тыцкаю Здзіслава ў бок. Маўляў, выбачай за мянушку; я ж не ведаў, што ў цябе такое гора. Здзіслаў ківае ў адказ, але ўрачыстасць моманту псуе дружны смех пад вакном і залівістая хуткагаворка Нінкі Беглік:
– Ой, дзяўчынкі, давайце вось гэтую: «Детство наше золотое…» – і дзяўчынкі гамузам падхопліваюць: «…всё счастливей с каждым днём, под счастливою звездою мы живём в краю родно-ом…»
Пад вакном стаіць даўжэзная лава, якую ўпадабалі дзеўкі нашага атрада. Надумаліся зладзіць канцэрт для вяскоўцаў, і цяпер СКАЧАТЬ