Название: Дэманы доктара Глінскага
Автор: Сяргей Егарэйчанка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7210-08-4
isbn:
– Да трохсот. Зала амаль у два разы менш нью-йоркскай, а вось вольнай прасторы ў ёй насупраць куды больш, паколькі ў зале Генасамблеі можа размясціцца амаль тысяча восемсот чалавек. Нам трэба больш прасторы. Тут не павінна быць напружання і нервовасці, а свабоднае светлае памяшканне, як мне здаецца, спрыяе разрадцы атмасферы.
– Вы казалі пра адмысловае тэхнічнае аснашчэнне гэтай залы? У чым яно заключаецца?
– Па-першае, у гэтым экране, на якім можа дэманстравацца малюнак выступоўцы, калі яго няма ў зале, альбо прэзентацыі прадстаўленых праектаў у такім разрозненні, каб кожны мог разглядзець іх у самых дробных дэталях.
– Гэта не цуд тэхнічнай думкі, я бачыў такі экран на сусветным гуманітарным дні ў ААН.
– Так, там было нешта падобнае, аднак наш значна больш якасны ў плане разрознення і колераперадачы, акрамя таго, мы не плануем яго ўсталёўваць толькі на асобныя мерапрыемствы, ён тут назаўсёды. Кожнае працоўнае месца дэлегата абсталявана спецыяльнай сэнсарнай панэллю, з дапамогай якой можна выконваць любыя дзеянні: ад галасавання ў час прыняцця рашэнняў, да кіравання масажнай сістэмай. Пры жаданні чалавек можа далучыцца да свайго працоўнага кампутара і працягваць працу з матэрыяламі прама тут, ці ж наадварот – вывесці патрэбны малюнак са свайго жорсткага дыска на вялікі экран, з дазволу мадэратара. Але галоўная вартасць гэтай залы ў тым, што сюды выведзена ўся наша сістэма сувязі. Калі праект будзе сфарміраваны, ён будзе налічваць значна больш удзельнікаў, чым можа ў сябе змясціць гэта памяшканне. Аднак кожны супрацоўнік можа віртуальна прысутнічаць на пасяджэннях з дапамогай свайго планшэта і пратаколу перадачы дадзеных, які працуе праз спадарожнікавую сістэму. Па сутнасці, гэта бесправадная сетка, якая будзе стабільна дзейнічаць як у цэнтры Еўропы, так і ў глыбіні джунглей Амазонкі, калі каго-небудзь з нашых туды занясе.
Гор зірнуў на гадзіннік.
– Якуб, калі вы не супраць, я пакажу вам, як пачаць сеанс сувязі з Даніялам. Ён прасіў зрабіць гэта як мага хутчэй.
– Канешне. Куды мне можна прысесці?
– Куды захочаце. Вядома, ваша месца на пасяджэннях за сталом прэзідыума, аднак цяпер вы можаце выбраць любое крэсла ў зале, гэта не мае ніякага значэння.
– Я ўбачу яго?
– Канешне, не. Але вы будзеце выдатна яго чуць.
– Добра. Тады не будзем хадзіць далёка, – я спыніўся каля аднаго са сталоў у цэнтры залы. – Давайце застанёмся тут.
– Вы застанецеся, Якуб.
– Прабачце?
– Гэта выключна ваша размова. Я не з’яўляюся ў поўнай меры супрацоўнікам праекта, таму не буду прысутнічаць нават на пасяджэннях і, тым больш, мець права голасу. Такая воля майго гаспадара. Я змагу назіраць за тым, што адбываецца, але за межамі залы, не больш за тое.
– Чаму?
– Я СКАЧАТЬ