Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка страница 49

СКАЧАТЬ магу я разлічваць на новую размову з вамі, калі гэта будзе неабходна?

      – Так. Але я не абяцаю, што буду гатовы да размовы па першым патрабаванні. Лепш за ўсё, калі вы будзеце агучваць жаданне выйсці на сувязь Таміму. Я, са свайго боку, паспрабую даваць вам адказы на любыя пытанні максімальна хутка і не злоўжываць вашым цярпеннем. Адпачывайце, Якуб. Заўтра пачнецца ваша місія. І дзякуй вам яшчэ раз.

      Гук прапаў разам з надпісам на экране. Я зноў застаўся адзін.

      6. Доктар Элі

      Гор сустрэў мяне моўчкі. Я быў настолькі пагружаны ў свае думкі і ўражаны размовай з Даніялам, што таксама не імкнуўся падтрымліваць гутарку.

      Не змаўляючыся, мы накіраваліся да выхаду з бункера.

      Звонку апусцілася трапічная ноч, якая мірыядамі зорак падсвятляла акіян і давала адносную палёгку ад духаты.

      Праз пяць хвілін Гор спыніў машыну каля брамы майго (цяпер сапраўды майго!) дома. Перш чым пакінуць салон, я паглядзеў арабу ў вочы.

      Гор здаваўся задуменным і нават трохі сумным.

      – Вы чулі нашу размову, Тамім?

      – Так. І я, як і мой гаспадар, вельмі рады, што вы прынялі нашу прапанову. Вы аказваеце нам вялікі гонар, Якуб, і мы пастараемся не застацца абавязанымі вам.

      – Хто каму аказвае гонар – гэта яшчэ пытанне, таму давайце не будзем расшарквацца адзін перад адным. У нас наперадзе вельмі шмат працы, таму пакінем кампліменты на пасля.

      – Добра. Як я ўжо казаў, заўтра нас чакае візіт на Провідэнс. Гэта, хутчэй, азнаямляльная паездка, аднак, мяркую, яна зойме ўвесь дзень. Да якога часу вы будзеце гатовы?

      – Як скажаце.

      – У такім выпадку, я заеду за вамі а восьмай раніцы. Хочаце, я пакіну вам снатворнае, якое вы прымалі ў палёце? Вам будзе складана заснуць пасля ўсяго, што вы сёння ўбачылі і пачулі.

      – Дзякуй, Тамім, я паспрабую абысціся без хіміі. Мне сапраўды трэба многае асэнсаваць за сённяшнюю ноч, аднак, мяркую, я змагу прымусіць сябе паспаць. Дабранач.

      – Добрай ночы, мой сябар.

      Я пакінуў машыну і ўвайшоў у катэдж.

      Святло запалілася аўтаматычна, так што мне не прыйшлося мацаць сцены, шукаючы выключальнік.

      Цішыня ў доме ціснула, і мне вельмі захацелася разагнаць яе. На плазменнай панэлі ў цэнтры пакоя не знайшлося ніякіх кнопак, роўна як нідзе не было відаць і пульта ад яе. Некаторы час я вадзіў вачыма па памяшканні, пакуль не пачаў злавацца сам на сябе за няздольнасць нават разабрацца з тэхнікай у сваім новым доме.

      У рэшце рэшт, я ўзяў у рукі планшэт, які ляжаў побач з тэлевізарам. Разблакаваўшы яго, я з хвіліну тарашчыўся ў экран, а затым зарагатаў з уласнага глупства.

      Гор казаў мне, што ўсімі сістэмамі дома можна кіраваць пры дапамозе планшэта, але я нават не падазраваў, што гэта тычыцца такіх банальных рэчаў, як ўключэнне і выключэнне тэлевізара.

      Вядома, разумная сістэма кіравання СКАЧАТЬ