Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка страница 48

СКАЧАТЬ самы грандыёзны даследчы праект у гісторыі, і мы давяраем яго вам.

      – Якія ў мяне гарантыі, што вы не пажадаеце павярнуць праект у сваю выгаду і свае амбіцыі?

      – Я магу прапанаваць вам толькі адно. Вы атрымаеце лічбавы ключ, з дапамогай якога можна будзе імгненна знішчыць усё змесціва дата-цэнтраў праекта. Не толькі я, але і кожны работнік тым самым акажа вам бязмежны давер, даўшы на захаванне гэты ключ. Магчыма, ён дасць вам больш улады, чым ключ запуску ядзерных ракет з кодамі, але асабіста я веру вам.

      – Рэзервовыя копіі?

      – Соцень петабайт карыснай інфармацыі, якая губляе актуальнасць з кожным днём, замяняючыся новымі дадзенымі? Не смяшыце мяне, Якуб. Распрацоўкі будуць захоўвацца тут і загінуць тут, калі так ім будзе наканавана. Аднак я спадзяюся, што да гэтага не дойдзе.

      – Добра. Цяпер мяне задавальняе такі адказ. Якіх маштабаў вы хочаце дасягнуць, пачаўшы гэты праект?

      – Усяго таго, што апісалі вы ў сваіх прапановах. Аднойчы мы павінны стаць арганізацыяй, якая, вобразна кажучы, навучыць чалавека здабываць агонь – і гэта дасць магчымасць не біцца за месца ў хвоі, падпаленай ударам маланкі. Наш рэактар вырашыць праблему энергазабеспячэння – і больш не будзе войнаў за радовішчы нафты. Мы зможам напаіць тых, каму не хапае чыстай вады. Мы навучым людзей вырошчваць столькі ежы, нават у самых жорсткіх прыродных умовах, што яны больш не будуць галадаць. Мы дадзім людзям магчымасць забыцца пра тое, што такое Кіёцкі пратакол, проста таму, што не будзе выкідаў у атмасферу і звязаных з гэтым незваротных змен клімату. Вось да чаго я імкнуся.

      – А што вы хочаце наўзамен?

      – Трох рэчаў. Адмова ад войнаў. Гэта абавязковая ўмова, пры якой мы будзем дзяліцца сваімі распрацоўкамі. Імкненне да працы. Як вядома, мала даць рыбу, трэба навучыць лавіць яе. Мы не будзем культываваць утрыманства. Нарэшце, імкненне да пазнання. Гэтая якасць павінна стаць базавай для кожнай чалавечай істоты. Ні мы, ні наш праект не вечныя, а прагрэс павінен працягвацца заўсёды. Мы зможам вучыць людзей, даваць ім магчымасць пазнаваць свет і рабіць адкрыцці. Як бачыце, я не прашу ні ўлады, ні грошай, ні рабоў. Я патрабую наўзамен толькі тое, што павінен патрабаваць Усявышні, але чаго ён не патрабуе па нейкіх прычынах.

      – Вы не рэлігійны чалавек, Даніял?

      – Мая рэлігійнасць тут ні пры чым. Я магу верыць ці не верыць у Стваральніка, гэта не важна. Галоўнае тое, што я веру: ён (калі, вядома, ён сапраўды існуе), радуецца, калі мы разгадваем загадкі Яго стварэння, якія ён раскідаў для нас у Сусвеце. У гэтым і ёсць наш сэнс і наша прызначэнне – спасцігаць усё, што схавана. Калі ж Яго на самой справе няма, сутнасць не змяняецца – свет поўны загадак і нашага з вамі, Якуб, жыцця не хопіць нават на тое, каб адкрыць адну мільярдную долю з іх. Хіба гэта не цудоўна? Гледзячы ў зорнае неба, хіба не ўяўляеце вы, наколькі мала мы ведаем пра Сусвет і як было б цікава зразумець асновы Светабудовы? Я гляджу на неба кожны СКАЧАТЬ