Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка страница 47

СКАЧАТЬ голасе я не мог вызначыць узрост прамоўцы. Гэта з роўным поспехам мог быць як мужчына сярэдніх гадоў, так і досыць пажылы чалавек. Тэмбр заварожваў, ён быў нібы мяккі цёплы ваўняны плед, у які хацелася загарнуцца і лашчыцца ў ім – стваралася ўражанне, што ўладальнік гэтага голасу – чалавек, з аднаго боку, валявы і мудры, а з другога – мяккі і лагодны.

      – Добры дзень, Даніял. Я магу зваць вас менавіта так?

      – Мяркую, што так будзе зручна і мне, і вам. Спадзяюся, вы таксама дазвольце мне называць вас па імені?

      – Калі ласка.

      – Дзякуй вам. Перш за ўсё, я хацеў бы пацікавіцца вашымі першымі ўражаннямі ад убачанага. Тамім павінен быў ужо паспець многае паказаць і расказаць вам, але словы – гэта ўсяго толькі бязважкі імпульс, непараўнальны з вопытам, атрыманым асабіста.

      – Даніял, вы, верагодна, многае ведаеце пра мяне і шмат чулі, што для майго кепскага характару ўласціва парушаць правілы гульні. Я не схільны прымаць рашэнні і даваць каментары, не валодаючы ўсёй неабходнай інфармацыяй. У вас на руках усе карты, я ж пакуль ведаю вельмі мала, таму, з вашага дазволу, я хацеў бы сам спачатку задаць вам некалькі пытанняў.

      – Гэта справядліва. Пытайцеся.

      – Я разумею, што вы не жадаеце раскрываць сябе, аднак я павінен задаць гэтае пытанне. Хто вы такі?

      Голас секунду памарудзіў з адказам.

      – Вы маеце права задаваць такія пытанні, Якуб. Роўна настолькі, наколькі я маю права не адказваць на іх. Аднак я не магу рызыкаваць пасеяць у вас зерне сумневу, таму я дам вам некаторую інфармацыю. Я больш чым упэўнены, што вы задавалі Таміму пытанне, ці сапраўды мяне завуць Даніял. Гэта маё сапраўднае імя. Мне сорак два гады, я не стары. Я заможны чалавек. Значна больш заможны, чым вы можаце сабе ўявіць. Я быў багаты пры нараджэнні, аднак дзякуючы шчасліваму выпадку я змог шматкроць памножыць памеры свайго капіталу.

      – Шчасліваму выпадку?

      – Можна назваць гэта залатой жылай, знойдзеным скарбам, усім чым заўгодна. Дзякуючы гэтаму збегу абставін я магу на сённяшні дзень у поўнай меры фінансаваць праект, які прапаную вам узначаліць.

      – Адкуль вы? Чым займаецеся па той бок экрана? Што рухае вамі?

      – Маё грамадзянства і мой пашпарт не мае ніякага значэння. Справа нават не ў тым, што я не хачу казаць вам, паверце, у мяне няма ніякіх перашкод для гэтага. Я лічу сябе грамадзянінам планеты Зямля, сваім для кожнага народа і кожнай расы. Я хачу прыносіць карысць усім. Гэта і ёсць мой матыў і мой сэнс існавання. Калі ж казаць пра маю дзейнасць па-за праектам, то я займаюся інвестыцыямі.

      – Інвестыцыямі?

      – Так. У развіццё новых тэхналогій, у медыцыну, у розныя філантрапічныя праекты. Акрамя гэтага ў мяне, як ужо сказаў вам Тамім, ёсць авіяцыйны бізнес, дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр у Доху. Але гэта толькі невялікая крыха маіх інтарэсаў. На працягу паўгода, аднак, я планую прадаць асноўную частку маіх актываў, каб мець рэзервы для фінансавання нашага праекта.

      – Чаму СКАЧАТЬ