Название: Дэманы доктара Глінскага
Автор: Сяргей Егарэйчанка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7210-08-4
isbn:
– Дзякуй, Тамім. Гэта сапраўды зачароўвае.
Араб зноў задаволена ўсміхнуўся.
– Гэта ўсяго толькі цацка, Якуб. Я спадзяюся, што вы будзеце значна больш уражаны нашымі сапраўднымі распрацоўкамі.
– Вы ўжо здзівілі мяне звыш меры.
– Мы ж толькі пачалі. Уяўляеце, што будзе потым? Якуб, прапаную вам сёння альбо падняцца на верхні жылы ўзровень, альбо апусціцца ўніз у лабараторыі.
– Вы прывезлі мяне сюды не для таго, каб я любаваўся гасцінічнымі апартаментамі, Тамім. Мяркую, вы ўладкавалі там усё не горш, чым у катэджах наверсе. Давайце апускацца ўніз.
– Добра. У такім выпадку, мы адразу накіруемся ў прыстанак прафесара Клаўса, а далей будзем дзейнічаць па сітуацыі.
– Дамовіліся.
Мы вярнуліся ў прасторную ўваходную зону бункера.
– Для таго, каб увайсці ў кабіну ліфта вам трэба прыкласці далонь да гэтай панэлі, як у вашым пакоі. Вы бачыце, створкі ледзь прыкметна разыходзяцца ў бакі і вам застаецца толькі ступіць на платформу.
– І што далей? Тут няма ніякіх кнопак.
– Яны і не патрэбныя вам. Галасавое кіраванне, якое ідэнтыфікуе пасажыра. Тут дзейнічаюць дадатковыя сістэмы бяспекі – да прыкладу, неаўтарызаваныя тэхнічныя работнікі не змогуць спусціцца да рэактара. Інтэлектуальная сістэма здольная не толькі распазнаць імітацыю галаса супрацоўніка з доступам, але нават зразумець, што выкарыстоўваецца аўдыёзапіс сапраўднага чалавека, прайграны вельмі якаснай аўдыёсістэмай. Мы страхуем сябе ад шпіянажу і дыверсій настолькі, наколькі гэта магчыма. Прашу вас, Якуб, скажыце выразна слова «рэактар».
Я падпарадкаваўся.
Сценкі кабіны раптам страцілі празрыстасць, стаўшы матава-белымі, а затым платформа з намі рушыла ўніз, прычым зразумеў я гэта выключна гэтак жа, як адчуваў змены вышыні самалёта. Не было ніякіх гукаў, роўна як і рыўкоў, уласцівых старым ліфтам.
– Да чаго гэты атракцыён са зменай святлапрапускальнасці шкла?
– Ніякіх атракцыёнаў. Усё, што вы бачыце ў бункеры, мае свой сэнс, нават калі на першы погляд у вас не атрымліваецца яго зразумець. У дадзеным выпадку гэта ўсё тыя ж пытанні бяспекі. Работнікі, якія маюць няпоўны доступ, павінны бачыць толькі тое, што ім дазволена ўбачыць на сваім участку працы. Астатнія ўзроўні для іх зачыненыя, гэта датычыцца нават таго, што відаць толькі з кабіны ліфта. Акрамя таго, павінен вам прызнацца, міжузроўневыя перакрыцці не адрозніваюцца асаблівай эстэтычнасцю, і я сумняюся, што камусьці хацелася б назіраць іх кожны дзень.
– Рэактар размешчаны на самым ніжнім узроўні?
– Вы няўважліва слухалі мяне ў самалёце, Якуб. Пад рэактарам яшчэ размешчана станцыя ачысткі вады, тэхнічныя сховішчы і рэзервуары. Туды мы яшчэ дабяромся, гэта не самая цікавая частка бункера. Аднак, здаецца, нам трэба выходзiць.
Сценкі шахты сапраўды сталі зноў празрыстымі, і створкі усё гэтак жа непрыкметна разышліся ў бакі. СКАЧАТЬ