Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка страница 50

СКАЧАТЬ талеркі былі змешчаныя ў посудамыйную машыну, а я зноў уладкаваўся на крэсле ў кабінеце, узяўшы ў рукі папку, якую падабраў на стале прэзідыума ў бункеры.

      Зрабіўшы глыток каньяку, я выцягнуў з папкі першы лісток. Ён быў напісаны ад рукі прыгожым сціслым почыркам.

      «Дарагі Якуб! Я яшчэ раз хачу падзякаваць вам за той адказ, які атрымаў ад вас сёння. З вашай дапамогай мы зможам рэалізаваць наш праект і прынесці карысць усяму, што нас акаляе і што мы любім.

      У гэтай папцы вы знойдзеце шэраг дакументаў, якія я прашу вас падпісаць у знак таго, што вы прызнаеце сябе кіраўніком праекта. Першым з іх будзе тэкст вашай дэкларацыі, якую вы склалі, наколькі я ведаю, не спадзяючыся ні на што іншае, як толькі на сваю мару. Гэтая мара не толькі ваша, Якуб, яе падзяляюць вельмі шмат людзей. Вы дасце ім шанец на яе рэалізацыю. Тэкст дэкларацыі з подпісамі будзе захоўвацца як рэліквія. Яна – сапраўды гістарычны дакумент. Не мне вам тлумачыць, што, паставіўшы свой подпіс пад ім, вы адракліся ад усяго, што звязвала вас з мінулым.

      Ваша прозвішча па праве стаіць першым у спісе. На другім месцы – маё імя, і я ўзяў на сябе смеласць загадзя распісацца там. Аднак ваш подпіс будзе стаяць вышэй за мой і будзе мець куды большую значнасць.

      Адразу за дэкларацыяй ляжаць загады аб пераходзе пад ваша кіраўніцтва праектаў, якія запушчаны на сённяшні дзень. Сярод іх наступныя:

      – Рэактар кіраванага тэрмаядзернага сінтэзу;

      – Станцыя ачысткі вады;

      – Шпіталь, медыцынскія і фармацэўтычныя лабараторыі;

      – Лабараторыя сувязі;

      – Лабараторыя электронных кампанентаў;

      – Хімічная лабараторыя.

      Акрамя таго ў бліжэйшы час мы адкрыем праекты ў галіне геннай інжынерыі, астрафізікі, сельскай гаспадаркі. Загады аб стварэнні гэтых праектаў вы таксама знойдзеце ў агульным спісе.

      Няхай вас не здзіўляе такае разнастайнасць напрамкаў дзейнасці: мы будзем працаваць над усім, што можа прыносіць карысць. Скажу вам больш, мы будзем адкрываць усё новыя і новыя напрамкі па меры развіцця праекта. Праз год мы запусцім касмічную праграму і зможам вывесці на арбіту найбуйнейшы радыётэлескоп, які ў некалькі дзясяткаў разоў перавышае па магутнасці «Хабл».

      Яшчэ адным праектам, які будзе знаходзіцца пад вашым кіраваннем, стане школа, пра якую казаў вам Тамім. З кіраўніком гэтага накірунку вы пазнаёміцеся зусім хутка, таму я не буду апісваць вам тое, што вы павінны ведаць пра яго – вы атрымаеце гэтую інфармацыю з больш кампетэнтных крыніц.

      У дадатковай папцы ляжаць дасье на кіраўнікоў ужо запушчаных праектаў і прапановы па тых, хто ўзначаліць перспектыўныя напрамкі ў найбліжэйшай будучыні. Вы можаце зацвердзіць гэтыя кандыдатуры або прапанаваць свае, калі раптам у вас паўстануць нейкія сумненні. Аднак, я мяркую, да гэтага не дойдзе. Разгляд гэтых дасье вы можаце спакойна адкласці як мінімум на дзень-два, гэта СКАЧАТЬ