Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка страница 38

СКАЧАТЬ доме ёсць усё для камфортнага пражывання, – ззаду прагучаў голас Гора. – Ад набору неабходных прадуктаў у лядоўні да некалькіх камплектаў адзення. Зойдзеце?

      – У нас ёсць час на гэта?

      – Так, мы можам дазволіць сабе правесці паўгадзіны тут.

      Я штурхнуў дзверы. Яны мякка адчыніліся, і я прайшоў у дом.

      – Катэджы невялікія. Яны ўмоўна падзелены на некалькі пакояў: спальня, кухня-студыя, сумешчаная з гасцінай, рабочы кабінет, гардэробная і санвузел. З пярэдняга пакоя вы можаце патрапіць у любую частку дома. Акрамя таго, усе пакоі спалучаюцца праходамі. Планіроўка такая, што са спальні, гасцінай і кабінета вашы вокны будуць выходзіць на акіян. Мне здаецца, гэта вельмі прыгожае відовішча. У кабінеце ўсталяваны кампутар, за якім вы можаце не толькі працаваць, але і кіраваць домам і сваімі заказамі для абслуговага персаналу. Дадаткова ў кожным пакоі знаходзіцца па планшэце, якія дазваляюць таксама працаваць з заказамі, кіраваць асвятленнем і кандыцыянаваннем паветра. Вы можаце ўладкаваць дом на свой густ ці перапланаваць яго як вам захочацца.

      Я прайшоў у крайняе правае ад пярэдняга пакою памяшканне. Там была прасторная спальня з шырокім ложкам і празрыстай сцяной. Я падышоў да яе.

      Звонку размяшчалася невялікая тэраса, высцеленая шахматнай пліткай і агароджаная кованымі кратамі. На тэрасе стаялі плецены стол і два крэслы.

      За агароджай унізе шумеў акіян. Дзякуючы вузкай палосцы пяску хвалі не разбіваліся аб скалы, а мякка накочваліся на бераг, каб праз секунду адступіць.

      Сонца ішло на захад.

      Я пастаяў хвіліну, гледзячы ўніз. Затым зрабіў крок назад і адчыніў дзверы, якая вялі ў кабінет. Тут быў шырокі пісьмовы стол з чырвонага дрэва, а на ім – манаблок ад Apple, пісьмовы прыбор і тэлефонны камутатар. Сцяна насупраць была ўпрыгожана шырокафарматнай плазменнай панэллю. За сталом стаяла скураное крэсла – яно нагадвала тое знакамітае, якім карыстаўся Чэрчыль. У кабінеце таксама стаялі некалькі стэлажоў для кніг і расстаўленыя ў няправільным парадку крэслы для наведвальнікаў.

      Я штурхнуў наступныя дзверы і трапіў у гасціную. Тут я ўбачыў доўгую канапу, абабітую белай скурай, перад ёй была ўсталяваная яшчэ адна «плазма». Адсюль на тэрасу вялі такія ж шкляныя дзверы, ледзь прыкметныя ў празрыстай сцяне, кухня была аддзеленая ад гасцінай барнай стойкай. Цэнтральнае месца ў гасцінай займаў доўгі белы стол з простымі, але вельмі зручнымі крэсламі-качалкамі.

      У памяшканні кухні я знайшоў высокую чатырохкамерную лядоўню сталёвага колеру і іншую бытавую тэхніку ў знакамітым амерыканскім «пузатым» стылі. Тут таксама была электрапліта з духоўкай, посудамыйная машына, мікрахвалёўка, стаяла нават хлебапечка.

      – Вы цалкам можаце дазволіць сабе не гатаваць ежу, – Гор зноў загаварыў. – Калі хочаце вызваліць сябе ад гэтага абавязку, вы можаце замовіць любую страву праз сістэму заказаў, і яна будзе дастаўлена вам праз гадзіну.

      – Дзякуй, СКАЧАТЬ