Название: Дэманы доктара Глінскага
Автор: Сяргей Егарэйчанка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7210-08-4
isbn:
– Так.
– Вось і выдатна. Мы разумеем, што камусьці больш па душы іншыя тоны, але тут ужо ключавую ролю адыгрывае энергаэфектыўнасць дома. Гэтыя катэджы не проста з нулявым, а з адмоўным спажываннем энергіі. Дах – гэта адмысловыя сонечныя панэлі, яны акумулююць энергію, большая частка якой сыходзіць на кандыцыянаванне і ачыстку паветра, працу электрапрыбораў. Як вядома, светлыя тоны не так моцна награваюць паверхню, што дазваляе скараціць выдаткі на астуджэнне дома. Дамы не толькі не спажываюць энергію звонку, але здольныя аддаваць яе на іншыя патрэбы, гэта стала магчыма дзякуючы велізарнай колькасці інжынерных рашэнняў і хітрыкаў, якія выкарыстоўваліся будаўніцтве. Уявіце сабе, што будзе, калі мы забудуем цалкам плато, і кожны дах будзе як асобная невялікая электрастанцыя. Калі па гэтай жа тэхналогіі мы пабудуем дом нават у паўночных шыротах (зразумела, якасна уцяпліўшы яго), ён усё роўна будзе поўнасцю забяспечваць сам сябе не толькі электрычнасцю, але і цеплавой энергіяй. Разважанні пра тое, што на поўначы складана будаваць энергаэфектыўныя дамы – гэта казкі. Пры жаданні можна нават у Нарвегіі пабудаваць жыллё, якое цалкам забяспечыць сябе ўсімі неабходнымі рэсурсамі. Наша задача – даказаць жыццяздольнасць і прымянімасць такога будаўніцтва.
Гор падняўся з канапы.
– Вы гатовы адправіцца ў бункер?
– Так.
– Тады прашу ў машыну.
Мы выйшлі з дома.
– Мне трэба зачыняць дзверы на замок?
– А каго вы баіцеся тут? – пытаннем на пытанне адказаў Гор. – Зрэшты, гэта ваша права. Ключ ляжыць на стале ў вашым кабінеце.
Мы селі ў электракар.
– Тамім, я не разумею, дзе знаходзіцца ўваход у бункер? Калі ўся паверхня плато будзе забудавана, а адносна шырокая пляцоўка ёсць толькі ўнізе ў бухты, дзе вы размясцілі тунэль?
Гор націснуў на педаль і плаўна развярнуў машыну.
– Мой дарагі сябар, вы былі настолькі пагружаны ва ўласныя думкі, што нават не глядзелі вакол сябе, калі ехалі сюды. Уздоўж усёй дарогі, па якой мы падымаліся, размешчаныя бакавыя адгалінаванні: дзесьці гэта досыць шырокае асфальтавае пакрыццё, дзесьці – толькі старажытныя сцежкі пасяленцаў. Мы звернем на адно з адгалінаванняў і праедзем па дарозе, насыпанай проста на скальнай паверхні. Вы самі ўсё пабачыце.
Сапраўды, прыкладна на сярэдзіне шляху ўніз Гор накіраваў машыну налева і мы трапілі на горны серпантын, досыць шырокі і бяспечны – калі прыняць да ўвагі адбойнік, усталяваны па краях дарожнага палатна. Гэтая дарога была троху вузейшая, чым цэнтральны праспект, аднак яна ўсё роўна дазваляла праехаць нават вялікагрузным аўтамабілям.
Праз пяць хвілін шляху мы вырваліся з зараснікаў трапічнага лесу, які акружаў дарогу, і выехалі на шырокую плошчу, пакрытую бетонам. Яна была няправільнай формы, памерам у некалькі соцень квадратных метраў. На плошчы было прыпаркавана парадку дваццаці электракараў, пераважна «Tesla», аднак я ўбачыў таксама «Nissan» і «Ford».
Мы спыніліся ля самага СКАЧАТЬ