Название: Дэманы доктара Глінскага
Автор: Сяргей Егарэйчанка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7210-08-4
isbn:
Суседняе ад мяне месца пуставала, нягледзячы на тое, што пасадка была ўжо скончана і іншых свабодных крэслаў я не бачыў.
У разліковы час узлёту самалёт усё яшчэ стаяў ля тэлетрапа. Сцюардэсы паведамілі, што вылет затрымліваецца. Я адкінуў галаву на падгалоўнік і закрыў вочы.
Прыкладна праз дзесяць хвілін прычына затрымкі стала зразумелая.
У салон бадзёрым крокам увайшоў мужчына гадоў сарака —мяркуючы па твары, араб – апрануты ў белую кашулю і светлыя штаны. Ён быў коратка стрыжаны, дзе-нідзе праглядвала сівізна, на твары было жорсткае, ідэальна выраўнаванае шчацінне.
Расцягнуўшы вусны ў вінаватай усмешцы, ён выбачыўся перад сцюардэсай, тая, у сваю чаргу, таксама усміхаючыся яму, паказала, як прайсці да яго крэсла.
Як я ўжо згадваў, адзінае вольнае месца знаходзілася каля ілюмінатара побач са мной, таму я практычна не сумняваўся, што наступныя дзевяць гадзін я правяду ў кампаніі з віноўнікам затрымкі нашага вылету.
Сапраўды, параўняўшыся са мной, мужчына спыніўся, кінуў позірк на пасадачны талон, затым на нумар месца, пасля чаго ўтрамбаваў невялікую дарожную сумку на багажную паліцу побач з маім партфелем.
Я падняўся ў праход, каб ён мог бесперашкодна сесці ў сваё крэсла, аднак мой спадарожнік чамусьці не спяшаўся скарыстацца маёй прапановай. З сумам паглядзеўшы на ілюмінатар, ён зноў расцягнуў на твары тую ж вінаватую ўсмешку, з якой заходзіў у самалёт, і звярнуўся да мяне.
– Я прашу прабачэння, магу я папрасіць вас памяняцца са мной месцамі? Разумееце, я вельмі баюся лятаць, і ад віду вышыні ў ілюмінатары мяне пачынае нудзіць. Не магу настойваць на сваёй просьбе, аднак буду вельмі ўдзячны вам, калі вас яна не абцяжарыць.
Спачатку я хацеў быў адказаць яму, што ў мяне тая ж праблема, аднак затым перадумаў. У рэшце рэшт, я бачыў людзей са значна больш цяжкай аэрофобіяй, чым у мяне самога, і месца было для мяне не прынцыповым пытаннем. У вакно я мог цалкам сабе не глядзець. З усмешкай кіўнуўшы галавой, я сеў у далёкае крэсла, у той час як мой спадарожнік прызямліўся побач і ў тую ж хвіліну зашпіліў рамяні.
– Вялікі вам дзякуй, вы моцна мне дапамаглі.
– Не варта. Магу зразумець вашу праблему.
– На самой справе? У вас нешта падобнае? Можа быць, мне не трэбабыло вас прасіць аб гэтай паслузе?
– Усё добра. Я таксама крыху баюся лятаць, але для мяне няма вялікай розніцы, у якім крэсле пераносіць палёт.
Араб усім сваім выглядам выказваў шкадаванне.
– Яшчэ не позна памяняцца. Мне вельмі няёмка, што я прымусіў вас перасесці.
– Мы ўжо на рулёжцы. Не будзем нерваваць сцюардэс. Мне сапраўды не прынцыпова месца ў салоне, таму вы ніколькі мяне не абцяжарылі.
– Што ж, у такім выпадку яшчэ раз дзякуй. Прабачце мне маю дапытлівасць, вы ляціце да Вены?
– Не, далей у мяне яшчэ адна перасадка, ужо дадому.
– У мяне СКАЧАТЬ