Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка страница 17

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      – Гледзячы што вы маеце на ўвазе. Адзін мудры чалавек сказаў аднойчы, што дабрачыннасць – гэта калі ты з жонкай не пасварыўся з раніцы, і ведаеце, Тамім, у яго словах нешта ёсць. Так пра якую дабрачыннасць вы кажаце?

      – Мы дапамагаем дзецям, Якуб. Тым, хто мае патрэбу ў тэрміновым лячэнні, тым, хто пацярпеў ад баявых дзеянняў, тым, хто страціў бацькоў і апекуноў.

      – У Катары ёсць такая праблема?

      – Хіба я згадаў дзесьці Катар? Мы прымаем дзяцей з усяго свету, аказваем ім медычную і рэабілітацыйную дапамогу цалкам бясплатна, лечым іх, вучым, дапамагаем адысці ад мінулага жыцця і навучыцца самім клапаціцца пра сябе. Гэта пачаў рабіць яшчэ мой бацька, пры ім быў заснаваны рэабілітацыйны цэнтр у Доху, якім я зараз фармальна кірую.

      – Чаму фармальна?

      – Таму што я не спецыяліст. Я выконваю выключна адміністрацыйную і апякунскую функцыі. Пэўны адсотак ад прыбытку майго бізнэсу я пералічваю на развіццё гэтага цэнтра. У планах адкрыць міжнародную школу для дзяцей, якія страцілі бацькоў праз войны. Мая мара – зрабіць так, каб дзеці, якія будуць там вучыцца, вырасталі сапраўднымі грамадзянамі свету, пазбаўленымі забабонаў і страхаў, якія навязваюць звычайным дзецям іх асяроддзе і сваякі, што ніколі не бачылі рэальнага жыцця.

      – Антыглабалісты вас задзяўбуць.

      – А ім зусім неабавязкова ведаць пра гэта. На жаль, нашы магчымасці шырокія, але не бязмежныя. У свеце жывуць тысячы і тысячы дзяцей, якім мы хацелі б дапамагчы, але не маем магчымасці. Нават самыя багатыя кампаніі ў свеце не ў стане вылечыць усіх і даць ім адукацыю. Мы не афішуем сваю дзейнасць, таму што ў адваротным выпадку нам давялося б шмат адмаўляць тым, каму мы не можам дапамагчы, а гэта занадта жорстка: працягнуць руку адным і не прыняць іншых.

      – Тады па якім прынцыпе вы выбіраеце тых, каму будзеце аказваць дапамогу?

      – У нашым штаце ёсць некалькі супрацоўнікаў, якія займаюцца пастаянным маніторынгам дабрачынных фондаў і навінных стужак па ўсім свеце. Мы старанна правяраем усіх, хто, на нашу думку, сапраўды мае патрэбу ў нашай дапамозе, вывучаем іх гісторыі, ацэньваем нашы магчымасці ў адпаведнасці з іх патрэбамі. Амаль палова з усіх першапачаткова запоўненых электронных картак адсейваецца – гэта тыя, хто можа пачакаць, каму здольныя аказаць дапамогу і аказваюць яе іншыя, або тыя, каму дапамагаць ўжо занадта позна. Досыць вялікі працэнт складаюць фіктыўныя гісторыі – прыдуманыя ашуканцамі, часцяком настолькі ўмела і з выкарыстаннем настолькі якасных падробленых дакументаў, што нават сур’ёзныя дабрачынныя арганізацыі не заўважаюць падвоху. Мы ўмеем вылічаць такіх і перадаём інфармацыю сілавым структурам, у чыёй юрысдыкцыі знаходзяцца злодзеі. Аднак, нягледзячы на нашы намаганні, гэта цэлы нелегальны рынак, які зарабляе на даверлівасці людзей з вялікім сэрцам. Фінальнай стадыяй нашай праверкі, дарэчы, з’яўляецца вочная стаўка з тымі, хто будзе з’яўляцца канчатковым атрымальнікам нашай дапамогі – з дзецьмі, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Гэтыя самыя супрацоўнікі, якія працуюць у нас, знаходзяцца ў пастаянным руху СКАЧАТЬ