Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка страница 15

СКАЧАТЬ па Усходняй Еўропе не бываюць далей за Варшаву. А калі і бываюць, то накіроўваюцца наўпрост у Маскву. Гэта сумны факт для нас. Але мне прыемна, што вы хаця б не пытаецеся, у якой частцы Расіі знаходзіцца мясцовасць, адкуль я родам.

      – Ну што вы. Я даволі нядрэнна арыентуюся ў мапе свету. Хоць падазраю, што ваша іронія заснавана на горкім вопыце.

      – Мабыць, так.

      Самалёт спыніўся на ўзлётнай паласе. Гор глыбока ўздыхнуў.

      – Прашу мне прабачыць. Я вымушаны перарваць нашу размову. На ўзлёце мне заўжды становіцца млосна.

      – Хацеў сказаць вам тое самае.

      – Мяне суцяшае, што я знайшоў душу, якая мяне разумее. Яшчэ раз дзякуй вам за тое, што ласкава пагадзіліся выручыць мяне.

      Гор адкінуўся на спінку крэсла і заплюшчыў вочы.

      Рухавікі зараўлі, і мяне ўціснула ў сядзенне. Мімаходам я падумаў пра тое, якой вар’яцкі магутнай павінна быць цяга, здольная адарваць шырокафюзеляжны самалёт ад зямлі і не даць яму абрынуцца ўніз. Потым думкі зніклі, я прымушаў сябе павольна і глыбока ўдыхаць, супакойваючы шалёны грукат сэрца.

      Разбег, здавалася, доўжыўся цэлую вечнасць, а затым з’явілася тое самае ненавіснае мной пачуццё: яшчэ не бязважкасць, але ўжо адсутнасць чагосьці надзвычай неабходнага для камфортнага існавання. 767–ы цягнула ўверх быццам на нябачных тросах, гэтае напружанне я фізічна адчуваў кожнай клетачкай цела, і ўва мне не засталося нічога, акрамя жывёльнага страху перад магчымым абрывам гэтых тросаў ад нечалавечага нацяжэння.

      Праз хвіліну я расплюшчыў вочы і паглядзеў у ілюмінатар.

      Мы былі ўжо высока.

      Гор ўсё яшчэ сядзеў з заплюшчанымі вачыма, учапіўшыся збялелымі пальцамі ў падлакотнік. Узлёт даваўся яму відавочна цяжэй, чым мне. Праз нейкі час ён нарэшце з асцярогай разляпіў павекі і агледзеўся па баках. Яго дыханне пакуль яшчэ не прыйшло ў норму, і ён баяўся адпусціць рукі.

      – І гэта ж толькі пачатак, – прастагнаў ён. – Чортаў прагрэс, чортавая глабалізацыя, чортавае сціранне межаў! Лепш месяц скакаць на кані, чым хвіліну правесці ў самалёце.

      – Не перабольшвайце. Вы ствараеце ўражанне цывілізаванага чалавека. Няўжо ўсё настолькі дрэнна?

      – А вы самі няўжо не замянілі б самалёт на нешта іншае, калі б у вас такая магчымасць?

      Я засмяяўся.

      – Што ж, можа быць. Вось толькі замест каня, мабыць, я аддаў бы перавагу аўтамабілю. Шкада, што Еўропу і Штаты не звязвае хайвэй.

      Гор нарэшце адпусціў няшчасныя падлакотнікі.

      – Калі раптам будзем падаць, будзьце ласкавыя, зламайце мне шыю адразу ж.

      – Прабачце, не магу. Бо калі я зраблю гэта з вамі, хто акажа мне такую ж паслугу?

      Араб агаліў белыя зубы.

      – Адзін-адзін, Якуб. Вы дазволіце вас называць вас па імені?

      – Калі ласка, Тамім.

      – Вы былі ў Нью-Ёрку па нейкіх працоўных пытаннях?

      – Хутчэй, па асабістых. А вы?

      – Бізнэс, Якуб. Вялікія грошы патрабуюць СКАЧАТЬ