Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка страница 11

СКАЧАТЬ чым годны прыклад для пераймання.

      – Я быў супраць. Але якое права голасу я меў, калі не мог нават павіншаваць дзяўчынку на Каляды? Яна настаяла, і я змірыўся. Зрэшты, мне здаецца, маёй дачцэ падыходзіць гэтае імя. Яна амбіцыйная, валявая, імклівая. Не такая, як я. Я тройчы падумаю, перад тым, як нешта зрабіць, але гэта асаблівасці маёй інэртнасці і, што тут хаваць, майго ўзросту. Яна ж паступае так, як лічыць патрэбным, рашэнне яна прымае імгненна і заўсёды яно аказваецца правільным. Напэўна, гэта свайго роду інтуіцыя, якой Гасподзь надзяліў мяне куды менш, чым яе. Усе мае рашэнні дакладна вывераныя і прааналізаваныя. Яна абыходзіцца без пакутлівых роздумаў – проста робіць тое, што лічыць патрэбным, і ніколі не памыляецца.

      – Вы шкадуеце аб тым, што ваша жыццё склалася менавіта так?

      – Хутчэй не, чым так. Ведаеце, я прагматычны чалавек. Я зрабіў шмат важных рэчаў, якія прынеслі карысць многім людзям – хай мае дзеянні, як вы толькі што пераканаўча мне даказвалі, былі зусім не такімі эфектыўнымі, як хацелася б. Мая дачка вырасла самастойным і незалежным чалавекам, які ніколі не згубіцца ў жыцці. Я шкадую толькі аб тым, што так мала бачыў яе, калі яна была дзіцем. Гэта, хутчэй, эгаізм, чым нешта іншае, але адзіныя дні, якія я хацеў бы змяніць, былі менавіта тады. І яшчэ я шкадую, што так і не даў маці Элі таго, што яна хацела – адчування моцнай сям’і. Яна памерла некалькі гадоў таму, так і не дачакаўшыся мяне з чарговай камандзіроўкі. Цяпер мы не зможам разам сустрэць старасць, а значыць і мне засталося толькі працаваць да апошняга моманту, бо знік адзіны сэнс майго выхаду ў адстаўку.

      – І вы будзеце чапляцца за працу ў Сакратарыяце толькі таму, што баіцеся старасці?

      – Я баюся не старасці, я баюся старасці ў адзіноце. Гэта сапраўды мая фобія, і я не хаваю яе. Зрэшты, ці буду я працаваць у Сакратарыяце, вырашаць не мне. Мне важны сам факт працы.

      – Дзеля самой працы, а не дзеля выніку?

      – Я палічыў бы за лепшае не адказваць на гэтае пытанне. Вынікі ацэняць пасля таго, як мяне не стане.

      – Вам жа больш няма чаго губляць, доктар Эш? Вы дасягнулі вяршыні свайго жыцця, вам няма чым рызыкаваць. Вы намеснік Генеральнага сакратара ААН, у вас мноства рычагоў уздзеяння. Я гатовы проста зараз перадаць вам поўны пакет дакументаў і права на іх выкарыстанне, гатовы забыцца аб сваім аўтарстве на іх і ніколі больш не ўспамінаць аб ім. Там распісана ўсё: стратэгія, планаванне, бюджэт, чаканыя вынікі і рызыкі. Дайце гэтым дакументам ход, няхай іх абмяркуюць усе зацікаўленыя. Мне не патрэбныя лаўры пераможцы, я хачу толькі, каб мая распрацоўка прынесла карысць людям. Хай рэалізуюцца не ўсе мае прапановы, хай гэта будзе выглядаць не зусім так, як я ўяўляў, проста дайце шанец усім нам!

      – Вы памыляецеся. Мне ёсць чым рызыкаваць. Пагадзіцеся, ёсць розніца паміж старым вар’ятам і намеснікам Генеральнага сакратара найбуйнейшай міждзяржаўнай арганізацыі ў гісторыі чалавецтва. Я хацеў бы застацца ў памяці людзей не першым, а другім. Мы можам абмяркоўваць з вамі ў сяброўскай гутарцы любыя ўтапічныя ідэі, але паверце, СКАЧАТЬ