Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка страница 18

СКАЧАТЬ дзеці з усяго зямнога шара. І ўладкоўваем іх мы таксама па ўсім свеце. Большасць з іх ужо дарослыя і цалкам самастойныя людзі. Самым першым дзецям, прынятым на лячэнне ў Доху, ўжо больш гадоў, чым мне самому, бо бацька заснаваў гэты цэнтр, калі мне было чатыры гады.

      – Ваш бацька, мяркуючы па ўсім, быў вялікі чалавек, Тамім.

      – Зусім не – калі, вядома, не блытаць веліч з нормай. Ён быў тым, да чаго павінен імкнуцца кожны: чалавекам, які дабіўся поспеху сам і які накіраваў поспех у добрую справу. Тут няма подзвігу і няма велічы, ёсць толькі нармальная мадэль паводзінаў любога чалавека, які любіць жыццё – сваё і чужое, незалежна ад веравызнання. Я імкнуся да таго ж, хоць мушу прызнаць, што часам маіх намаганняў і маёй матывацыі недастаткова.

      – Але тады чаму вы не хочаце маштабаваць бізнэс хаця б дзеля таго, каб перанакіроўваць больш грошай на развіццё вашага цэнтра?

      – Вы думаеце абсалютна правільна, Якуб. Дабрачыннасць павінна быць разумнай, і мала карысці ад чалавека, які ахвяраваў усё сваё жыццё выключна служэнню астатнім. Чалавек, у якога нічога няма, няшмат можа даць тым, хто жыве ў нястачы. Значна больш разумная мадэль – дамагчыся поспеху самому і ахвяраваць непараўнальна больш. Так рабіў мой бацька. Верагодна, аднойчы я прыйду да таго, каб прызначыць кіраўніка для маёй кампаніі, які зможа зрабіць больш чым я. У мяне няма ўласнага самалёта, я прадаў яго на карысць цэнтра, ёсць толькі самалёт, які належыць кампаніі, яго я пазбавіцца не магу, хоць бы таму што неабходнасць у ім для справы мне відавочная. Аднак з продажам самалёта ў мяне атрымалася перадаць больш за дваццаць мільёнаў на добрую справу – гэта звыш таго, што я штогод пералічваю ад даходаў майго бізнесу. Магчыма, гадоў праз дзесяць я вырашу цалкам пакінуць сямейную справу і тады зраблю менавіта так: застануся ўладальнікам, але перадам кіраванне камусьці больш кампетэнтнаму. Аднак цяпер ёсць яшчэ адзін праект, над якім я працую, і гэта не дазваляе мне пераключыцца цалкам.

      – Вы аперыруеце вельмі маштабнымі ідэямі і сумамі, Тамім. Верагодна, ваш новы праект з той жа серыі? Гэта таямніца, у чым ён заключаецца?

      Гор паціснуў плячыма.

      – Пакуль што я звязаны пэўнымі абавязацельствамі і не магу раскрываць падрабязнасцей. Аднак гэтая справа значна маштабней чым усё, пра што я вам расказаў, і, спадзяюся, яна прынясе яшчэ больш карысці.

      – Дзеля яе вы ляціце ў Вену?

      – Па большай частцы, так. Як я ўжо казаў, мне трэба заручыцца падтрымкай аднаго чалавека для паспяховай рэалізацыі праекта. Гэта вельмі мудры чалавек, але пераканаць яго будзе нялёгка, тым больш, што ў мяне будзе вельмі мала часу, каб зрабіць гэта. Аднак я павінен хаця б пастарацца.

      – Мне знаёмае гэтае пачуццё – калі ад цябе мала што залежыць, але прыкладаць намаганні ўсё адно трэба, проста таму што інакш нельга. Не далей чым учора я адчуваў яго.

      – У вас не атрымалася?

      – На жаль, не.

      – Але вы ўсё роўна не здаяцеся?

      – Цяжка СКАЧАТЬ