Название: Дэманы доктара Глінскага
Автор: Сяргей Егарэйчанка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7210-08-4
isbn:
Сказаць па праўдзе, я быў зусім не такі пераборлівы ў пытаннях выбару гатэляў. Я памятаў свае першыя камандзіроўкі ў сябе на радзіме, у якіх я мог дазволіць сабе толькі месца ў клапоўніку, які, па дзіўным непаразуменні, насіў ганарлівую назву «гасцініца». У такіх установах было страшна ўсё: невыносная спякота летам і холад, які прабіраў да касцей, узімку, процьма казурак у нумарах, ложак, старэйшы за самога пастаяльца, і пастаяннае карканне варон пад акном. Мяне собіла спыніцца ў такой праз шмат гадоў пасля знаёмства з гэтым тыпам гасцініц – тры гады таму, і я быў нямала здзіўлены, што за дзесяць гадоў не змянілася нічога. І пра даброты цывілізацыі накшталт кандыцыянераў і бесправаднога інтэрнэту адміністратар тут добра калі чытаў у газетах. Так жыла і, мабыць, будзе жыць яшчэ доўгія гады правінцыя ў мяне дома. Я не сталічны сноб, але пасля такіх месцаў практычна любыя гасцініцы цалкам адпавядалі маім сціплым патрабаванням.
Адкрыўшы дзверы магнітнай карткай, я закінуў партфель у кут, сцягнуў туфлі, не расшнуроўваючы іх, і паваліўся на шырокі ложак.
Я дрэнна сябе адчуваў, што было характэрна для мяне пры моцнай стомленасці. Вельмі балеў страўнік і нылі цягліцы ў нагах – тыповыя сімптомы маёй дарожнай хваробы.
Хацелася забрацца пад коўдру і забыцца хутчэй, але ў мяне не было сіл нават зняць адзенне, не кажучы ўжо пра тое, каб схадзіць у душ – чаго настойліва патрабавала спатнелае цела.
Так я і ляжаў амаль дзве гадзіны, пагрузіўшыся ў свае думкі.
Вынік сённяшняга дня быў цалкам заканамерны і чаканы. Я спадзяваўся незразумела на што, замаўляючы квіткі ў Нью-Ёрк. Надзеі больш не было, і мне трэба было вырашыць, што рабіць далей.
Я вырашыў пакінуць пакутлівыя разважанні на час палёту.
Верагодней за ўсё, я быў вымушаны так ці інакш паслухацца парады Эша. Самая высокая інстанцыя, у якую я мог звярнуцца, аказалася безуважнай да мяне.
Мне быў патрэбны час, каб прымірыцца з гэтым.
Гэты час я хацеў правесці на радзіме.
Я раптам пакутліва захацеў дадому.
Там, у васьмі тысячах кіламетраў ад Нью-Ёрка, мяне чакае двухпавярховы драўляны домік, які стаіць на краі ляснога масіву. Я рэдка бываў у ім, марнуючы большую частку свайго часу ў паездках, і ад гэтага мяне яшчэ больш цягнула да яго.
Я прадаў кватэру ў горадзе і ўклаў грошы ў будаўніцтва, як толькі зразумеў, што мяне больш нішто не ўтрымлівае ў шэрых панэльных шматпавярхоўках – ні жаданне быць сярод іншых людзей, ні неабходнасць ездзіць кожную раніцу на працу ў пэўнае месца, ні, тым больш, сумніўнае задавальненне хадзіць у супермаркеты, нібы на экскурсію.
Мне было СКАЧАТЬ