Название: Дэманы доктара Глінскага
Автор: Сяргей Егарэйчанка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7210-08-4
isbn:
Вы бачыце ідэальныя карцінкі ўтапічнага свету, у якім няма вайны і ўсім хапае хлеба, вады і бензіну. Ах, выбачайце, у сістэму вашага свету бензін не ўпісваецца, я забыўся. Але мы жывём у рэальнасці, закіданай інфармацыйнымі зводкамі з палёў бітваў і месцаў захопу закладнікаў. І нафта тут усё яшчэ найкаштоўнейшы рэсурс, а не анахранізм, якім яе бачыце вы ўжо сёння. Чалавек забіваў заўсёды, і, верагодна, будзе забіваць надалей, я не бачу перадумоў для таго, каб змяніць гэтую сітуацыю. У гісторыі не было зваротнага і, баюся, не будзе. Наша задача – зрабіць так, каб прадухіліць не ўсе смерці, а тысячу, дзве, тры, сто тысяч; каб мужчыны забівалі толькі ўзброеных мужчын, а не бяззбройных жанчын, дзяцей і старых. Каб, нарэшце, палегчыць пакуты тых, хто ўсё-ткі трапіў пад абстрэл, за кошт забароны боепрыпасаў са змешчаным цэнтрам цяжару, супрацьпяхотных мін і бомб, баявым элементам якіх з’яўляецца белы фосфар. Чаму вы лічыце, што нашых намаганняў недастаткова?
– Ці спрабаваў хто-небудзь у гісторыі, доктар Эш, пераадолець цягу чалавека да забойства за кошт страху перад адсутнасцю будучыні ці, наадварот, прэферэнцый, пры якіх забойства стане бессэнсоўным? Альбо мы так і будзем вечна скуголіць аб тым, што ў гісторыі не было такіх прэцэдэнтаў і не будзе ніколі – па меншай меры пры нашым жыцці? Мне здаецца, што гэта замкнёнае заганнае кола, якое мы нават не хочам паспрабаваць разарваць.
– Ну што ж, кідайце выклік сістэме, доктар Глінскі. Калі ваша мара – барацьба з ветракамі, то я ўмываю рукі. Дарэчы, я не скончыў свае высновы. Апошняй вашай прапановай было ўнушэнне абывацелям ва ўсім свеце выключнай важнасці і патрэбнасці вашай праграмы. Няўжо вы не ведаеце, наколькі небяспечна гуляць са свядомасцю мас, нават маючы на ўвазе добрыя мэты? Усе эксперыменты, якія праводзіліся на гэтую тэму, былі праваленыя з трэскам. Некаторыя скончыліся вялікай крывёй і прывялі да незваротных наступстваў. Вы хочаце паспрабаваць яшчэ раз?
– Паўтаруся, я не заклікаю да гвалту, змены дзяржаўных межаў, пераследу па тых ці іншых прыкметах. Мая дактрына – гэта гуманізм ва ўсіх яго праявах. Роўныя магчымасці для кожнага – так, гэта агучвалі многія, але ніхто з іх не думаў, што будзе, калі даць гэтыя самыя роўныя магчымасці людзям ва ўмовах дэфіцыту прадуктаў харчавання, энергіі і доступу да выгод, з якім мы сутыкаемся ўжо цяпер. Я думаю пра тое, як вырашыць корань праблемы, а не яе следства, як зрабіць так, каб больш не было сэнсу змагацца за стратэгічныя крошкі.
– Вы СКАЧАТЬ