Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дэманы доктара Глінскага - Сяргей Егарэйчанка страница 12

СКАЧАТЬ ў тым, што ў цябе не атрымліваецца выцягваць самога сябе за валасы наверх, шанцы на поспех рэзка змяншаюцца.

      – Вы амбіцыйны чалавек, доктар Глінскі, і мне гэта падабаецца. Мне было б шкада, калі б вы, працягваючы ўпарціцца ў прасоўванні сваіх ідэй, сталі пудзілам для грамадства і засталіся ў баку ад той працы, у якой вы, несумненна, можаце зрабіць яшчэ вельмі многае. Аднак пакуль што іншы вынік мне ўяўляецца сапраўднай фантастыкай. Я прашу вас, кіньце вашу задуму.

      Я падняўся.

      – Я падумаю над гэтай прапановай, спадар Эш. Прашу вас, не ўставайце, мяне не трэба праводзіць. Дазвольце, я толькі забяру ў вас свае паперы.

      Эш кінуў на іх задуменны погляд.

      – Вы не маглі б пакінуць іх мне?

      – Навошта яны вам? Вы ж не бачыце ў іх ніякай перспектывы.

      – Я не сказаў, што ў іх няма рацыянальнага зерня, доктар Глінскі. Я казаў, што я не бачу перспектывы рэалізацыі вашай прапановы, але гэта не значыць, што яна пазбаўленая сэнсу і практычнай карысці. Скажам так, я хацеў бы пакінуць іх для асабістага карыстання і я абяцаю, што інфармацыя, якая там утрымліваецца, не будзе выкарыстана не па прызначэнні.

      – Ці значыць гэта, што ў мяне ёсць шанец, што аднойчы вы скарыстаецеся гэтай інфармацыяй так, як мы абмяркоўвалі з вамі?

      – Баюся, што не. Я проста прашу вас зрабіць мне падарунак.

      – Што ж, мне не шкада паперы, доктар Эш.

      – Вы дорыце мне не паперу, а матэрыял для разважанняў. Гэта непамерна больш каштоўны прадукт.

      Я падсунуў сваё крэсла да стала і падаў руку намесніку Генеральнага сакратара па палітычных пытаннях доктару Эдману Гаспару Эшу. Ён паціснуў яе, усё-ткі падняўшыся на ногі.

      – Выкарыстоўвайце гэтыя паперы так, як вам будзе заўгодна, доктар Эш.

      – Дзякуй. Думаю, хутка мы зноў папросім вашай дапамогі, Якуб. Будзьце на сувязі.

      – Не ў бліжэйшы месяц. Я планую адпачыць ад усяго ў сваім лесе.

      – Дамовіліся. Не ў бліжэйшы месяц. Дзякуй вам за гэтую гутарку.

      – Дзякуй вам. Бывайце.

      Эш кіўнуў.

      За мной зачыніліся дзверы. Тыя самыя, адзіныя, у якія я мог пастукацца з надзеяй на разуменне.

      Я вяртаўся дамоў.

      3. Палкоўнік Гор

      Быў вечар, калі я пакінуў кабінет доктара Эша. Самалёт, на якім я павінен быў вяртацца дадому, вылятаў толькі наступным днём з Нюарка. Мяне чакаў дзевяцігадзінны пералёт на 767–м і чатырохгадзінная стыкоўка ў Вене.

      З дзяцінства самалёты прыводзілі мяне ў захапленне. Пачуццё глыбокай павагі перад імі не прайшло да гэтага часу, але боязь палётаў я так і не змог перамагчы. Я ненавідзеў палёты. Ненавідзеў лятаць у прынцыпе, таму знаходзіцца ў салоне самалёта больш за тры гадзіны было для мяне непераноснай пакутай.

      Што праўда, страх палётаў быў у мяне не заўсёды, ён з’явіўся раптоўна, на пустым месцы. Мне хапіла некалькіх дзён зносін з чалавекам, які пакутаваў на жудасную аэрофобію, падчас адной з маіх СКАЧАТЬ