Название: Маска Чырвонае Смерці (зборнік)
Автор: Эдгар Алан По
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная классика
Серия: Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”
isbn: 978-985-90386-8-6
isbn:
Некалькі атаманак і залатых усходніх кандэлябраў стаялі ў беспарадку. Было там і ложа, шлюбнае ложа ў індыйскім стылі, нізкае, з чорнага дрэва, з балдахінам, падобным да пахавальнага покрыва. У кожным з пяці кутоў стаялі старчма саркафагі з чорнага граніту, прывезеныя з царскіх грабніцаў Луксору*, чые вечкі былі аздобленыя старажытнымі барэльефамі. Але найфантастычнейшымі – на жаль! – былі драпіроўкі. Вялізнымі складкамі цяжкія, масіўныя габелены з той самай тканіны, што й дыван на падлозе, закрывалі ненармальна высокія, нават непрапарцыйныя сцены. З той самай тканіны былі і покрыўкі на атаманках і чорным ложку, і балдахін над ім, і раскошныя парцьеры, што часткова зацянялі акно. Гэтай тканінаю была найдаражэйшая залатая парча. Яна была хаатычна расшытая найчарнейшымі арабескамі, кожная каля фута ў дыяметры. Але гэтыя фігуры набывалі абрысы арабесак толькі тады, калі на іх глядзелі з пэўнага пункту. Дзякуючы звыкламу цяпер спосабу, які сягае каранямі ў глыбокую старажытнасць, яны маглі мяняць выгляд. Тым, хто ўваходзіў у пакой, яны падаваліся проста пачварнымі, але з кожным наступным крокам гэтае ўражанне паступова знікала, і, прасоўваючыся наперад, госць бачыў вакол сябе бясконцую працэсію змрочных стварэнняў, народжаных нарманскімі прымхамі або паўсталыя ў грэшных сненнях манаха. Фантасмагорыя бясконца ўзмацнялася ад штучна створаных пастаянных паветраных патокаў за драпіроўкамі, якія надавалі ўсяму вакол неспакойны і страшны рух.
У такіх уладаннях – у такім шлюбным пакоі – бавіў я з лэдзі Равэнай грэшныя гадзіны ў першы месяц пасля нашага вяселля, бавіў без асаблівых трывог. Я бачыў, што жонка мая баіцца маёй лютасці і змрочнасці, пазбягае мяне і не палае гарачым каханнем, але гэта мне хутчэй падабалася, чым наадварот. Я адчуваў да яе нянавісць, уласцівую СКАЧАТЬ