Название: Маска Чырвонае Смерці (зборнік)
Автор: Эдгар Алан По
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная классика
Серия: Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”
isbn: 978-985-90386-8-6
isbn:
І якраз у гэтым памяшканні, пры заходняй сцяне, стаяў вялізны гадзіннік з чарнадрэву. Ягоны маятнік вагаўся з нудным, цяжкім, манатонным гулам; і калі хвілінная стрэлка рабіла сваё кола й спаўнялася цэлая гадзіна, з медзяных грудзей гадзінніка вырываўся звонны бой – чысты, гучны, глыбокі й надзвычай музыкальны, але такога нязвыклага тону й выразнасці, што кожную гадзіну музыкі ў аркестры былі змушаныя на момант спыняць выкананне і ўслухоўвацца ў трывожныя гукі; гэтак і тыя, хто кружыўся ў вальсе, мімаволі затрымліваліся; на хвіліну ўся вясёлая грамада замірала ў няёмкім замяшанні; і, калі яшчэ чуўся звон, можна было заўважыць, што твары найбольш легкадумных бялелі, а больш сталыя й паважныя затулялі рукою лоб нібы ў няясным роздуме ці задуменні. Аднак калі рэха сунімалася цалкам, па пакоях адразу прабягаў лёгкі смех; музыкі глядзелі адзін на аднаго й пасміхаліся нібы з сваёй нервовасці й глупства ды шэптам абяцалі адзін аднаму, што наступны бой гадзінніка не абудзіць у іх такіх пачуццяў; аднак праз шэсцьдзесят хвілін (якія ахапляюць тры тысячы шэсцьсот секундаў хуткаплыннага часу) зноў чуўся звон, і зноў, як раней, усіх ахапляла збянтэжанасць, сполах і задуменне. Аднак нягледзячы на гэтыя рэчы то была вясёлая й раскошная гулянка. Князевы густы былі вельмі дзіўныя. Ён меў добрае вока на колеры й эфекты. Ён грэбаваў звычайнасцю. Ягоныя планы былі смелыя й бліскучыя, ягоныя задумы палалі дзікунскім агнём. Некаторыя маглі б палічыць яго вар’ятам, але ягоныя паплечнікі адчувалі, што ён не вар’ят. Трэба было пачуць і пабачыць яго, дакрануцца да яго, каб у гэтым пераканацца.
Ён збольшага сам кіраваў абстаўленнем сямёх пакояў з нагоды гэтага вялікага фэсту, а ягоны ўладарны густ фармаваў вобразы ўдзельнікаў маскараду. Можна не сумнявацца, што яны былі вычварныя. Было ў іх вельмі шмат зіхцення й бляску, пікантнасці й прывіднасці – шмат такога, што можна было СКАЧАТЬ