Маска Чырвонае Смерці (зборнік). Эдгар Алан По
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Маска Чырвонае Смерці (зборнік) - Эдгар Алан По страница 26

СКАЧАТЬ струны ў сэрцы нават самых легкадумных пустадомкаў, якія могуць адгукнуцца хваляваннем. Нават што да зусім згубленых душаў, для каго жыццё й смерць – аднолькава пустыя жарты, ёсць рэчы, з якімі і на іх думку не можа быць ніякіх жартаў. I сапраўды, цэлая грамада, здавалася, з усёй глыбінёю адчувала, што ўбор і паводзіны чужынца былі скрайне недарэчныя й непрыстойныя. Ён быў высокі, худы, ахутаны з галавы да ног у магільнае ўбранне. Маска, што хавала твар, так нагадвала застылага нябожчыка, што, нават блізка разгледзеўшы, цяжка было б заўважыць падман. Але ўсё гэта маглі б яшчэ сцярпець, а мо нават і ўхваліць звар’яцелыя паплечнікі князя. Аднак гэты штукар зайшоў так далёка, што прыбраўся Чырвонаю Смерцю. Яго адзенне было запэцканае крывёю – шырокі лоб, як і ўвесь твар, быў пазначаны пунсовым жахам.

      Калі позірк князя Праспэра ўпаў на гэты прывідны вобраз (які павольна і ўрачыста, мо каб паўней выканаць ролю, хадзіў туды й сюды сярод тых, хто кружыўся ў вальсе), яго ў першую хвілю перасмыкнула ад жаху й агіды; аднак у наступны момант ягоны твар пачырванеў ад гневу. «Хто насмеліўся, – спытаўся ён хрыпла ў сваіх дворных, што стаялі побач, – хто насмеліўся абразіць нас такой блюзнерскаю насмешкай? Схапіць яго й зняць маску – каб мы ўсе даведаліся, каго заўтра ўранку павесяць на муры!»

      Ва ўсходнім, блакітным, пакоі стаяў князь Праспэра, калі прамовіў гэтыя словы. Гучна й выразна прагрымелі яны па ўсіх сямёх пакоях, бо князь быў чалавек адважны й дужы, і музыка была сунялася на ўзмах ягонае рукі. У блакітным пакоі стаяў князь, а побач з ім – колькі збялелых падданых. Спачатку, як ён сказаў гэта, сёй-той з грамады нерашуча кінуўся да нязванага госця, які тады быў паблізу, а цяпер няспешна й самавіта падышоў да таго, хто прамовіў суворыя словы. Але з нейкага невыказнага страху, навеянага гэтым вар’яцкім убраннем, не знайшлося нікога, хто б наважыўся яго схапіць; так што, не сустрэўшы перашкодаў, ён прайшоў за метр ад князевай асобы; а калі ўвесь збор, нібы згаварыўшыся, адхінуўся з сярэдзіны заляў да сценаў, ён прайшоў, не спыняючыся, тым самым урачыстым і мерным крокам, уласцівым яму ад самага пачатку, праз блакітны пакой у барвовы – праз барвовы ў зялёны – праз зялёны ў памаранчавы – праз гэты ў белы – адтуль у ліловы, перш чым была прынятая рашучая спроба яго спыніць. То ж бо тады Праспэра, шалеючы ад гневу за сваё хвіліннае баязліўства, кінуўся паспешна праз шэсць пакояў, тым часам ніхто не пайшоў за ім з прычыны бязмежнага страху, які агарнуў усё навокал. Ён выхапіў з похваў корд і ў імклівым парыве нагнаў госця, калі той, дасягнуўшы дальняе сцяны аксамітнага пакоя, раптоўна павярнуўся й глянуў у вочы свайму пераследніку. Пачуўся пранізлівы крык – і бліскучы корд упаў на чорны дыван, а праз імгненне на ім распасцерся ў смяротным сне князь Праспэра. I тады, сабраўшы рэшту адчайнае смеласці, збой гулякаў рынуў у чорную залю, і, схапіўшы злавесную постаць, якая стаяла штыўна й нерухома ў цені змрочнага гадзінніка, яны замерлі ў невымоўным жаху, пабачыўшы, што пад магільным убраннем і смяротнаю СКАЧАТЬ