Название: Маска Чырвонае Смерці (зборнік)
Автор: Эдгар Алан По
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная классика
Серия: Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”
isbn: 978-985-90386-8-6
isbn:
Тым не менш я не магу хаваць ад самога сябе тое, што адразу пасля падзення рубінавых кропляў стан маёй жонкі рэзка пагоршыўся. І на трэцюю пасля гэтае ноч рукі служак убралі яе для магілы, а на чацвертую я сядзеў адзін каля яе цела, спавітага саванам, у тым фантастычным пакоі, у які калісьці прывёў Равэну як сваю маладую жонку. Вар’яцкія опіюмныя відзежы ценямі мільгалі ў мяне перад вачыма.
Я неспакойна глядзеў на саркафагі ў кутах, на разнастайныя ўзоры драпіровак, на звівы каляровых агнёў у жырандолі над галавой. Згадаўшы нядаўнюю ноч, я кінуў погляд на кола, утворанае ззяннем жырандолі, дзе пабачыў няясны цень. Але яго там больш не было, і я ўздыхнуў з палёгкай і перавёў позірк на бледнае і нерухомае цела на ложку. І тады мяне апанавалі тысячы ўспамінаў пра Лігею, і тады маё сэрца зноў з нястрымнасцю бурнае плыні напоўніла неперадавальная пакута, з якой я глядзеў на яе, спавітую саванам. Ноч заканчвалася; а я, усё яшчэ поўны горкіх думак пра тую адзіную, якую бясконца кахаў, глядзеў, не адводзячы позірку, на цела Равэны.
Пэўна, апоўначы, а можа, раней ці пазней – я не сачыў за часам, – нізкае, ціхае, але вельмі выразнае рыданне вырвала мяне са здранцвення. Мне падалося, што яно прагучала з эбенавага ложка – ложка смерці. Я прыслухаўся, нямеючы ад прымхлівага жаху, але гук не паўтарыўся. Я ўглядаўся ў цела, спрабуючы заўважыць хоць нейкі рух – але не ўбачыў нічога. Між тым я не мог памыляцца. Я чуў гук, якім бы ціхім ён ні быў, і душа мая абудзілася. Я не спускаў вачэй з цела. Мінула шмат хвілінаў, перш чым адбылося тое, што кінула святло на таямніцу. Урэшце стала відавочна, што шчокі і дробныя жылкі павекаў заліў слабы, але заўважны румянец. Ад невымоўнага жаху і трапятання, для якіх мова смяротных СКАЧАТЬ