Название: Маска Чырвонае Смерці (зборнік)
Автор: Эдгар Алан По
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная классика
Серия: Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”
isbn: 978-985-90386-8-6
isbn:
– «І тады рыцар, унікнуўшы лютай ярасці дракона, успомніў пра медны шчыт, з якога былі знятыя чары, адсунуў з дарогі труп пачвары і мужнай хадою скіраваўся па срэбнай падлозе палаца да сцяны, дзе вісеў шчыт. А шчыт не стаў чакаць, пакуль ён наблізіцца, і ўпаў да ягоных ног з аглушальным і жахліва гучным ляскатам».
Не паспелі гэтыя словы сарвацца з маіх вуснаў, як тут жа, нібыта той медны шчыт сапраўды цяжка абрынуўся на срэбную падлогу, я пачуў далёкі, гулкі, відавочна прыглушаны ляскат. Цалкам страціўшы прысутнасць духу, я ўскочыў на ногі, але Ашэр па-ранейшаму пагойдваўся з боку ў бок. Я кінуўся да ягонага крэсла. Ён гэтак жа глядзеў перад сабою, а ягоны твар застыў у каменнай нерухомасці. Але калі я паклаў руку яму на плячо, ён увесь здрыгануўся, слабая ўсмешка затрымцела на ягоных вуснах, і я ўбачыў, што ён ціха, хутка і невыразна нешта шэпча, нібыта не разумее, што я тут. Нізка нахіліўшыся да яго, я ўрэшце зразумеў жахлівы сэнс ягоных словаў:
– Не чую? – не, чую і чуў! Даўно, даўно, даўно, шмат хвілінаў, шмат гадзінаў, шмат дзён я гэта чуў – і ўсё ж не мог – о, злітуйцеся нада мною, няшчасным, – не мог, не мог сказаць пра гэта! Мы паклалі яе ў магілу жывою! Ці ж не казаў я, што пачуцці мае абвостраныя? Кажу вам, я чуў яе першыя слабыя рухі ў схове труны! Я чуў іх – шмат, шмат дзён таму я іх пачуў, але не мог, не мог сказаць! А цяпер – сёння – Этэльрэд, ха-ха! – разбітыя дзверы пустэльніка, перадсмяротны крык дракона, ляскат шчыта – а дакладней – зламаная труна, грукат жалезных дзвярэй яе вязніцы, яе крокі пад меднымі скляпеннямі падзямелля! О, куды ж мне бегчы?! Ці ж не прыйдзе яна зараз сюды? Ці ж не крочыць яна сюды, каб папракнуць мяне ў паспешлівасці? Ці ж не пазнаў я яе хады на лесвіцы? Ці ж не чую цяжкога, вусцішнага біцця яе сэрца? Вар’ят! – тут ён рэзка ўскочыў на ногі і пранізліва закрычаў, быццам вывяргаючы з сябе душу: – Вар’ят! Кажу ж вам, яна цяпер за дзвярыма!
І адразу ж, нібыта нечалавечая энергія ягоных словаў мела сілу заклёну, вялізныя старажытныя дзверы, на якія ён паказваў, пачалі павольна адчыняцца, раскрываючы сваю жудасную эбенавую пашчу. Гэта зрабіў моцны парыў ветру, але там, за імі, сапраўды ўзвышалася захутаная ў саван постаць лэдзі Мадэліны Ашэр. Кроў запляміла яе белае ўбранне, на схуднелым целе паўсюль былі бачныя сляды адчайнае барацьбы. На імгненне яна затрымалася на парозе, дрыжучы і хістаючыся, а потым з ціхім стогнам упала на грудзі брата і ў яраснай – цяпер перадсмяротнай – агоніі пацягнула ўніз ягонае ўжо мёртвае цела, ахвяру тых жудасцяў, якія ён прадбачыў.
Ахоплены жахам, я бег з гэтага пакоя, з гэтага дому. Навальніца яшчэ бушавала з усёй ярасцю, калі я апынуўся на паркавай сцежцы. Раптам усё вакол працяло жудасным святлом, і я азірнуўся, не разумеючы, адкуль яно, бо за мною быў толькі вялізны дом, агорнуты ценямі. Ззянне йшло ад крывава-чырвонай поўні, якая ўжо садзілася, высвечваючы тую ледзь заўважную расколіну, СКАЧАТЬ