Название: Маска Чырвонае Смерці (зборнік)
Автор: Эдгар Алан По
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная классика
Серия: Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”
isbn: 978-985-90386-8-6
isbn:
Ёсць, зрэшты, адно дарагое мне, што памяць мая захавала, – гэта аблічча Лігеі. Была яна высокая, крыху танклявая, а ў апошнія свае дні – нават змарнелая. Ніколі б не здолеў я перадаць велічнасць і спакойную нязмушанасць яе паводзінаў або неспасцігальную лёгкасць і грацыю яе рухаў. Яны з’яўлялася і знікала, быццам цень. Пра яе прыход у мой зацішны кабінет я даведваўся толькі дзякуючы мілай музыцы яе ціхага, пяшчотнага голасу, калі мармуровыя пальцы апускаліся на маё плячо. Ніводная дзяўчына ніколі б не зраўналася з ёй прыгажосцю твару. Гэтае ззянне опіюмнай мары – паветраная відзежа палёту душы, больш казачная за фантазіі мройных душаў дачок Дэласа*. Аднак у гэтых рысах не было тае правільнасці, якую класічныя паганскія працы змусілі нас лічыць дасканаласцю. «Няма вытанчанае прыгажосці, – справядліва заўважае Бэкан, лорд Веруламскі*, пішучы пра формы і genera[12] прыгажосці, – без нейкай незвычайнасці прапорцый». Усё ж, хаця я бачыў, што ў рысах Лігеі няма класічнае правільнасці, хаця я заўважаў, што яе хараство насамрэч было «вытанчаным», і адчуваў ягоную «незвычайнасць», усё ж марнымі былі ўсе спробы знайсці няправільнасць, якая выклікала ўва мне пачуццё гэтай незвычайнасці. Я ўглядаўся ў абрысы высокага бледнага ілба – ён быў бездакорны. Бездакорны – якое халоднае слова ў дачыненні да такое боскае велічы! З яго белізной было не зраўнацца і найчысцейшай слановай костцы, на ім панавалі спакой і гармонія… Гэтыя лёгкія выступы на скронях і чорныя, бы крумкачовае крыло, бліскучыя, раскошныя і ад прыроды кучаравыя пасмы, што адразу выклікалі ў памяці гамэраўскі эпітэт «гіяцынтавыя»! Я разглядаў далікатныя лініі носа – нідзе больш я не бачыў гэткай жа дасканаласці, апрача вытанчаных габрэйскіх медальёнаў. Такая ж раскошная роўнасць, такая ж ледзь бачная гарбінка, СКАЧАТЬ
12
Роды (лац.).