Название: Надбярэзінцы
Автор: Фларыян Чарнышэвіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-14-8
isbn:
– А я яго таксама, як сустрэну, пацалую за гэта, хаця і не ведаю, чаму ён на мяне крыва глядзеў увесь час, – паведаміў Ромка, радуючыся, што ў яго цяпер на аднаго саперніка менш.
– Юда таксама, як Езуса прадаваў, спачатку пацалаваў яго, ага, – заўважыў Стах.
– Стаху, ты чаго вярзеш? – абурыўся Ромка.
– А таго, што ўчора ты гатовы быў яго выдаць, а сёння цалуеш.
– Выдаць? Я? Дай Божа маім братам і сёстрам тое, чаго я для Косціка цяпер хачу! Жартаваў я ўчора.
– Досыць, хлопцы, – умяшаўся Казік. – Косціку цяпер мала карысці ад вашых пацалункаў і зычлівых думак. Трэба яму справаю дапамагчы, не будзе ж ён вечна ў лесе сядзець. На прыход немцаў разлічваць не варта. Мы мусім дапамагчы яму апраўдацца перад законам, і гэта цалкам магчыма, бо ён не замардаваў чалавека дзеля рабунку, не застрэліў, не зарэзаў, а забіў ненаўмысна тым, што пад руку трапіла, падчас бойкі за дзяўчыну, што і сведкі паказалі. Трэба сабраць некалькі сотняў рублёў, падмазаць станавога і наняць адваката, каб навучыў Косціка, што гаварыць, і заапекаваўся б справай.
– Даю двухтыднёвы заробак, – сказаў Алесь.
– А я – трохтыднёвы, – ускочыў Картавы.
– І я… І я дам! – наперабой загаманілі ахвярадаўцы.
– Чакайце, хлопцы, чакайце, – перарваў Стах. – Яшчэ невядома, дзе ён цяпер, яго спачатку знайсці трэба.
– Знайсці няцяжка: калі ён сапраўды пераправіўся праз Бярэзіну, то пайшоў да сваякоў у Гарадчанскую воласць, а калі не – то ў пушчу ля дому свайго, – прыкінуў Казік.
– Зрабіце мне адпускны, я заўтра пайду і знайду яго!
– Пусціце мяне, браточкі! – запрасіўся Ромка. – Хачу давесці, што я яму не Юда. Пайду, адшукаю, скажу што трэба і ад сябе прабачэння папрашу. Мяне пусціце, браточкі! – маліў ён.
– Добра, пойдзеш ты, калі так моцна хочаш, – пагадзіліся Ясь і Казік.
Вырашыўшы так, назаўтра яны зрабілі Ромку адпускны ліст і паслалі ў Патоку, параіўшы сказаць старому Васілеўскаму, што калі ён ведае пра сына, то няхай прыйдзе да іх у акопы, а калі не ведае, хай шукае ў пушчы і па ўсіх сваяках і прыходзіць, калі адшукае.
XXI. Уцёкі
Косцік рэчышчам ішоў на поўдзень, пакуль не натрапіў на старыцу. Берагі зараслі рагозам, трыснягом і чаратамі, а ў сярэдзіне на шырыню дзвюх хатаў разлілася вада. Хлопец усадзіў туды кій – бяздонная багна. Што ж рабіць?
Калі б хоць ноч цямнейшая была, ён затапіў бы тут боты і світку і пусціўся б уплынь, але месяц свеціць так, што і качка незаўважна не праплыве. Сядзець у чаратах, пакуль месяц сыдзе за бор, улічваючы набліжэнне крыкаў за спінай, таксама было рызыкоўна. Ён паслухаў, падумаў і рушыў наўдачу плаўнямі ўздоўж старыцы.
Калі яны скончыліся, ён быў ужо СКАЧАТЬ