Название: Надбярэзінцы
Автор: Фларыян Чарнышэвіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-14-8
isbn:
Стах, Ганка Пятроўская і Быліна разрыдаліся ўголас.
XXIII. Сустрэча
Шмат дзён Косцік жыў у пушчы пустэльнікам, ніяк не могучы набрацца адвагі. Еў яблыкі-дзічкі, картоплю, скрадзеную ноччу на полі, спаў у дуплах дрэваў і бураломах. Ён адчуваў усё большы страх перад наступствамі і ўсё больш падаў духам. Схуднеў, счарнеў, абтрапаўся, здзічэў хлопец.
Але аднойчы ўранку ён прачнуўся, высунуў галаву з зарасніку – а побач бацька сядзіць. Сядзіць, курыць люльку і глядзіць на яго, а ў вачах слёзы. Косцік вылез і моўчкі сеў насупраць, чакаючы, пакуль бацька загаворыць. Хвілінаў пяць яны глядзелі адзін на аднаго, не кажучы ні слова, а потым стары пачаў першы.
– Вось я дзіўлюся, – прамовіў ён, – ты ўжо такі дужы хлопец, а курыць яшчэ не ўмееш, нібы і не Васілеўскі зусім. Бяры, – кінуў ён сыну некалькі лістоў тытуню, – скруці цыгарку і запалі. Убачыш, адразу весялей зробіцца.
Косцік пачаў круціць, а стары, хвілю счакаўшы, працягнуў:
– Хлопча, чаму ты такі? Чаму ты мяне айчымам лічыш?
– Вы ж, мабыць, ужо ведаеце, што я… – асекся хлопец.
– Усё ведаю. Я тут бадзяюся, шукаю цябе, бядую па табе, галаву ламаю, а ты вось так. Навошта?
Косцік кінуўся цалаваць бацьку рукі.
– Татка! Я ж яго ненаўмысна, я яго зусім слаба стукнуў, а ён і паваліўся.
– Ды не пра тое я. Трэба табе было стукнуць – ты стукнуў, такое з кожным можа здарыцца, але чаго ты тут валэндаешся і мне не паказваешся?
– Баяўся я, татка, што вы мяне за гэта…
– Значыць, я для цябе не родны бацька, а нейкі суччын сын? Ты на сябе паглядзі, да каго ты падобны! Чорны, абтрапаны, босы.
– Падэшвы ў ботах паадставалі, дык я іх схаваў.
– Ды чорт з імі, з ботамі! Дзякуй Богу, сам жывы.
– Мяне ўжо шукаюць?
– Ураднік два разы прыязджаў, але што з таго.
– Ураднік? Значыць, той узводны памёр?
– Гэтага сказаць не магу, не ведаю. Ромка на мінулым тыдні прыходзіў, дык сказаў, што калі і выжыве, то ўсё адно здурнее, бо чэрап праламаны ў яго.
– Ромка Аленскі?
– Так. Ад усёй грамады прыйшоў мне сказаць, каб, калі знайду цябе, рушыў да іх у акопы. Паведаміў, што адваката нейкага важнага хочуць для цябе наняць.
– Не верце яму, татка, ён падступны. Мы з ім варагуем вельмі. От шэльма.
– Думаеш? Калі ты супраць, я не пайду. Самі рады дамо, не бойся.
– Можа, пакуль я тут, на фронце штось новае здарылася? Што ў газетах пішуць, што габрэі кажуць?
– Нічога. Гавораць, фронт у Баранавічах так і стаіць.
– То якой рады вы, татка, хочаце шукаць, што рабіць збіраецеся?
– Паглядзім. Пакуль апранешся па-людску, абуешся, шалаш паставіш, возьмеш стрэльбу. Мы табе ежу будзем насіць, зажывеш як пан. А потым паглядзім.
– Не прасяджу я доўга ў лесе.
– Што, СКАЧАТЬ