Название: Надбярэзінцы
Автор: Фларыян Чарнышэвіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-14-8
isbn:
Спачатку прайшло некалькі сапёраў, насвістваючы «Сценьку», потым вялікая група цывільных хлопцаў, за імі Каська пад руку з сапёрам і Зоська з Аніхоўскім з Вончы.
«Значыць, і іншыя дзяўчаты ілжывыя, – з незразумелай радасцю падумаў Косцік пра Вальку і Юзіка. – Гэтым пішуць, што сохнуць ад тугі, а тут валэндаюцца па ночы з іншымі хлопцамі. Сукі фальшывыя!»
За два дзясяткі крокаў ад Зоські ішлі Каруся з унтэрам.
У Косціка заняло дыханне і пацямнела ў вачах.
Каська з сапёрам спыніліліся ля дубровы, а Зоська са сваім хлопцам пайшлі далей. Унтэр і Каруся, перакінуўшыся двума словамі з Каськаю, рушылі за Зоськай.
Косціку кроў ударыла ў патыліцу, на ілбе з’явіліся буйныя кроплі поту.
– Божа мой! З салдатам у лес… Ганьба, ганьба… – шаптаў ён, скрыгочучы зубамі.
І пайшоў за імі – дзе, як і раней, рэчышчам, дзе ваўчынай сцежкай пад аховай хмызоў, якія цягнуліся ад берага да дубровы неперарыўнай паласою. Сэрца грукала як малаток, цела калацілася нібы ў ліхаманцы. Часам ён стойваў дыханне і ўслухоўваўся ў размову, але словы да яго не даляталі.
Праз палову стаі парачка спынілася.
– Далей не пайду, давай вяртацца, – гучна сказала Каруся.
– Чаму гэта? Глядзі, які гай прыгожы, ночка цудоўная, месячная.
– Ночка цудоўная, але я не мужычка, каб цягацца ў цемры па лесе з чужым хлопцам.
– Ну вот цібе… не мужычка. А Соф’я вунь пайшла! І мы хадзем!
– Хай сабе пайшла, а я не хачу. З табой ці адна, а вярнуся.
– Ну давай над ракой прагуляемся, калі ў лес не хочаш. Сядзем на беразе, будзем зоркі на небе лічыць, шум вады слухаць і гаварыць аб нашым будучым шчасці. Пойдзем! Глядзі, Кася яшчэ там стаіць, на дарозе бачна ўсё.
Яны сышлі са сцежкі, кіруючыся наўскасяк да ракі, але праз пару дзясяткаў крокаў Каруся зноў спынілася.
– Не, у кусты не пайду, – рашуча сказала яна. – Зараз Зоська будзе вяртацца і, як не ўбачыць нас на дарозе, падумае брыдкае.
– А мы ёй тады з кустоў гэтак: ку-ку! Хадзем, нешта цікавае раскажу.
– Не, не пайду, – адмовілася яна, павагаўшыся. – Баюся я цябе. Можа, маніш ты, што твая маці – полька. Можа, ты чысты рускі ашуканец.
– Я ашуканец?! Хто табе сказаў такое?
– Казік сказаў.
– Казік? Ды я яму метрыку пакажу, пашпарт, ваенны білет, там чорным па белым… Я яму давяду, хто я. Ах, Госпадзі! Я – і ашуканец! Я, старшы унцер-ахвіцэр, узнагароджаны крыжам і медалямі! Я, каму казна даверыла столькі народу, такія работы! Ах, Каруська, каб жа ты бачыла, што ў маёй душы робіцца, ты б так не сказала! І каго мне ашукваць? Цябе, сіротку амаль, бутон маладзенькі? Красавіцу ненаглядную! Каруська! Ты крашэ царэўны! Ты архангел небесны! Ты русалка! Ты цветок араматны! Канфекта салодкая! – ён умела ліслівіў і залагоджваў, СКАЧАТЬ