Название: Надбярэзінцы
Автор: Фларыян Чарнышэвіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-14-8
isbn:
Шэсць параў танчылі ойру, а рэшта стаяла каля агароджы ці сядзела на прымітыўных зэдліках і калодах. Цымбаліст са скрыпачом былі ля агню, які палаў між палянай і дугой будана, свецячы ў абодва бакі.
Косцік абвёў усіх вачыма і насупраць убачыў Карусю, што сядзела разам з Касяй Сцяпурай і прыгожым унтэрам. «Вось мой вораг», – падумаў ён, прашываючы таго поўным нянавісці позіркам.
– Косцік прыйшоў! Косцік! Васілеўскі! – закрычалі вакол.
Ён не азірнуўся, усё яшчэ гледзячы на Быліну, каб даведацца, якое ўражанне зробіць на яе ягоны прыход. А яна штосьці шчабятала унтэру і міла яму ўсміхалася. Пачула воклічы, нервова абярнулася, прабегла вачыма па юнаках і, сустрэўшы позірк Косціка, апусціла галаву і нахмурылася.
– Косцік, братачка родны, і ты да нас? Як жа добра! – казаў Стах, торгаючы сябра за плячо.
Косцік моўчкі зірнуў на яго і ўздыхнуў.
– Што здарылася? Ты чаму такі? Можа, цябе зачапіла, што гэты унцер з Карусяй сядзіць?
– Яна ў яго ўлялюскалася, – адказаў Косцік надламаным голасам.
– Няпраўда. Ты, канечне, хочаш, каб яна яго ў морду біла, як толькі ён з ёй загаворыць ці прысядзе побач. Але гэты ўзводны ў нас, як кажуць, цар і ваенны міністр. Ён можа і працы наваліць, і штраф выпісаць, і нашу арцель расфармаваць і змяшаць з мужыцкімі табунамі.
– Схадзі да яе, пакліч да мяне на падворак. Хачу з ёй пагаварыць.
– Хочаш тут куламесу ўсчаць? Не чапляйся ты без нагоды, не чыні беспарадку, бо бяду прывядзеш і сабе, і ўсім нам.
– Ды не збіраюся я нікога чапляць, я толькі спытацца хачу. Схадзі, братка, калі ласка! Я за буданом буду чакаць.
– Ладна, толькі не забывайся.
На іх глядзела шмат вачэй, пакуль яны размаўлялі, таму Стах не пайшоў адразу да Карусі, а пастаяў крыху ля агню з аднаго боку, потым з другога і скіраваўся да Касі.
– Кася, цябе дзядзька Вінярскі чагось кліча, – зманіў ён, каб дала яму месца.
Кася ўстала, а Стах сеў ля Карусі і прашаптаў ёй на вуха:
– Косцік прыйшоў, бачыла?
– Бачыла, чаго ж не, – суха адказала яна.
– Ён хоча з табой паразмаўляць, дык просіць, каб ты да яго за будан прыйшла.
– За будан? Хоча размаўляць – хай сюды ідзе.
– Дык ён жа прыватна табе хоча сказаць нешта. Выйдзі, Каруська, паслухай яго. Ён вельмі просіць.
– Чаго яму ад мяне трэба, што ён да мяне лезе ўвесь час! – голасна ўсклікнула дзяўчына, крывячы вусны.
– Што такое? Хто лезе? – падхапіўся ўзводны.
– Нічога. Хлопец адзін жадае, каб я да яго выйшла, а я не хачу.
– Які хлопец? Дзе ён?
– Ды з нашых краёў прыйшоў тут адзін на работу.
– Брацік ён ёй стрыечны, – паправіў Стах, каб не абуджаць падазрэнні унтэра.
– Чаго ты маніш, ніякі ён мне не брацік.
– Сучка, – сказаў СКАЧАТЬ