Название: Надбярэзінцы
Автор: Фларыян Чарнышэвіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-14-8
isbn:
Расшпілілі форму, намачылі грудзі, улілі ў рот вады, расціснуўшы зубы шчэпкай, папырскалі ў твар – нічога.
Тым часам вакол збіраўся натоўп. Беглі з усіх бакоў сапёры, цывільныя, мужчыны, дзяўчаты, смалерчукі і рускія з суседніх буданоў. Пытанні, адказы, спачуванні, каманды і пагрозы перапляталіся паміж сабой:
– Чым ён яго стукнуў? Што за Косцік? Шворнам Яшчэ вады! Пад палявы суд пойдзе. Калом ударыў. Узялі ўжо. Падводу, падводу падайце! На кавалкі яго без суду разарваць! Не ўцёк яшчэ лях пракляты. Госпадзі… такі салдацік, такі красавец…
Ужылі ўсе спосабы ратунку: мачылі, паілі, тармасілі, крычалі, калыхалі ў плашчы – усё марна. Урэшце падагналі падводу, паклалі на яе цела і паехалі ў Лошу. Два сапёры селі на воз, астатнія з малодшым унтэрам на чале і групай цывільных хлопцаў-ахвотнікаў пусціліся даганяць злачынца. Прачэсвалі кусты ўздоўж ракі, ланцугом праходзілі дуброву, шукалі сляды, свецячы ліхтарыкамі і запалкамі на акопны пясок і ваду. Больш за гадзіну цягаліся па ваколіцы, пакуль нарэшце нейкі хлопец з Убярэззя не паведаміў, што выразна чуў, як па Бярэзіне плыве чалавек. Унтэр пераканаўся, што гэта быў Косцік, і адпусціў людзей адпачыць.
Смалерчукоў ахапіла трывога. Яны баяліся наступстваў таго, што ўчыніў іх зямляк і крэўны. Некаторыя прадказвалі масавыя арышты, штрафы, размеркаванне арцелі часткамі па мужыках і ўсялякія іншыя рэпрэсіі. Пачалі шукаць вінаватых, абражалі адно аднаго, усчалася гарачая сварка. Адны вінавацілі дзяўчат, што пацягнуліся за салдатамі ў гай, другія дзяўчат баранілі і нападалі на ініцыятараў вечарынкі і музычнага суправаджэння, трэція лаялі Яся і Казіка, што не папярэдзілі унтэра пра з’яўленне Косціка. Абурэнне ж самім Косцікам было бязмежнае.
– Баламут! Задзірака! Шаленец! – крычалі пра яго. – Што ён нарабіў? Такога зуха і дабрадзея на той свет без прычыны адправіў, сябе загубіў і на нас няшчасце наклікаў.
Віцька з Ромкам былі гатовыя аказваць паліцыі ўсялякае судзеянне па лоўлі Косціка.
– Ён нас зганьбаваў, – казалі яны. – За дабро заплаціў злом чалавеку.
Карусі таксама дасталася. Ёй было жахліва шкада і жахліва сорамна.
– Чаго яна згубіла з гэтым салдатам? Што там рабіла? – пыталі людзі, падазрона гледзячы на яе. – Ну і свет настаў.
Ранкам прыехалі ўраднік са стражнікам, станавы прыстаў і ваенны следчы. Яны ўсебакова дапыталі Карусю, потым шэраг тых, хто першым прыбег на ратунак унтэру, і тых, хто з вечара мог размаўляць з Косцікам. Падчас агляду месца злачынства ў лазовым кусце знайшлі наган унтэра, цалкам зараджаны.
Нягледзячы на неабвержныя доказы таго, што забойства без чыйгосьці падбухторвання і ўдзелу ўчыніў з рэўнасці Косцік Васілеўскі, станавы сабраўся арыштаваць Карусю. Яму здавалася падазроным, што яна, стоячы побач з унтэрам, не бачыла, чым яго ўдарыў нападнік. Але смалерчукі пачалі благаць і закладаць галовы, што ён зможа дапытаць дзеўку ў любую хвіліну і ў любым месцы, і станавы перадумаў.
Следчыя з’ехалі, а сапёры апоўдні вывелі арцель на працу, не ўспамінаючы пра тое, што здарылася, СКАЧАТЬ