Название: Надбярэзінцы
Автор: Фларыян Чарнышэвіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-14-8
isbn:
– Як ніхто не знойдзе – добра, а калі сцягнуць, дык у найбліжэйшым лесе новы зраблю, – сказаў ён сам сабе. – А можа, і зусім не давядзецца вяртацца. Можа, да гарадчанскага дзядзькі махну.
І Косцік пайшоў, трымаючыся як найдалей ад ракі.
Ранкам ён быў у горадзе. Ішоў, нібыта, як кажуць, душы ў целе не было, амаль у кожным мінаку падазраючы заканспіраванага паліцыянта: яму здавалася, што ўсе глядзяць на яго.
Баючыся сустрэць у Хмары кагосьці знаёмага, ён не зайшоў у дом, а скіраваўся адразу да плябані.
Павярнуўшы на вуліцу Пушкіна, хлопец пачуў аднекуль збоку салдацкую песню. Ён так любіў глядзець, як спявае і маршыруе войска, што, не зважаючы на сваю трывогу, затрымаўся паслухаць, гледзячы ў той бок.
Мелодыя была вельмі прыемная, натхняльная і нібыта… не салдацкая.
Праз паўхвіліны з-за рогу пачаў выходзіць атрад пяхоты. Завярнуў да Косціка. Усе з вінтоўкамі.
Хлопец лічыў чацвёркі – агулам 35. За апошняй ён, на сваё здзіўленне, убачыў натоўп цывільных.
Атрад выраўняўся, і грымнула песня:
Выйшла пані піва піць, ой-ёй-ёй-ёй-ёй,
Ды няма каму наліць, ой-ёй-ёй-ёй-ёй,
Выйшла пані піва піць, ой-ёй-ёй-ёй-ёй!
Ашаломлены Косцік адступіў назад, не верачы вачам і вушам.
– Па-польску?.. Езусе… Мне сніцца ці сапраўды?! Польскае войска? – шаптаў ён, упіўшыся позіркам у шыхт.
Боты, форма і вінтоўкі – як у звычайнай расійскай пяхоты, але на галовах канфедэраткі, а на іх – польскія арлы. І словы з вуснаў – польскія. Твары маладыя, дзёрзкія, гордыя.
– Раўнуй! Раз, два, тры, раз, два, тры! – камандуе афіцэр. Сто сорак ботаў чаканяць як адзін, як адзін калышуцца сто сорак штыхоў. Рыхтык шчотка.
Ззаду бег натоўп мясцовых палякаў – душаў сто. Некаторыя, каб засведчыць легіянерам пашану, знялі шапкі, а многія асабліва ўражлівыя плакалі ад узрушэння.
– Дачакаліся! – казалі яны. – Сваіх, польскіх, жаўнераў. Па-польску спяваюць! Не «тры», а «тшы» кажуць! Слухайце, людцы родныя, слухайце!
Косцік таксама зняў шапку і далучыўся да натоўпу.
XXV. Вельмі важны сакрэт
Ясь доўга пераварочваў палкай костку, вывучаў уласныя рэбры, засунуўшы руку пад кашулю, думаў, параўноўваў і ўрэшце сказаў:
– Ведаеце што, мне здаецца, рабрына не чалавечая.
– Якую далі, такую і прынёс, што мне сказалі – тое вам перадаў, а вы разбірайцеся як хочаце! – гнеўна выкрыкнуў Ромка.
– І мне здаецца, што звярыная, – уставіў Казік.
– Значыць, я выдумляю?! Я, значыць, гадзіна?! – абурыўся Аленскі.
– Гэта мы высветлім заўтра. Пакажам костку фельчару, ён пазнае.
Казік забраў СКАЧАТЬ