Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру. Отсутствует
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру - Отсутствует страница 20

СКАЧАТЬ БДУ. У той жа час пазнаёміўся і з творчым калектывам часопіса «Маладосць»: Генрыхам Далідовічам, Віктарам Гардзеем, Уладзімірам Саламахай, Анатолем Казловым, Казімірам Камейшай. Гэтыя людзі дапамаглі тады мне, таксісту з Магілёва, паверыць у свае сілы. І не толькі творчыя. А я ж сумняваўся, ці змагу адолець вучобу.

* * *

      Не толькі я сумняваўся. Трымаючы ў руках маю залікоўку, крытык Таццяна Арлова, якая выкладала нашаму курсу тэорыю літаратуры, пыталася ў мяне:

      – Што патрэбна табе, таксіст, на журфаку? Ты ж у слове «искусство» чатыры літары «с» напісаў.

      – Дык гэта лішняя літара, як лішні паварот руля, – спрабаваў аджартавацца я, разумеючы, што лёс маёй вучобы вісіць на валаску.

      Арлова ўсё нешта думала, гартаючы маю залікоўку. І я ўжо амаль трагічным голасам дадаў: вершы я пішу, хачу ўдасканаліцца вучобай…

      – Вершы? А дзе друкаваўся?

      – У «Магілёўскай праўдзе», у калектыўным зборніку «Прыдняпроўе».

      – Ну, калі ёсць вялікае жаданне – вучыся, – і вывела ў залікоўцы такую жаданую для мяне тройку.

      Вершы дапамаглі мне ўсталяваць амаль сяброўскія адносіны і з выкладчыкам беларускай мовы Мікалаем Каваленкам.

      – Ці піша з вас хто вершы? – акінуў ён аўдыторыю зацікаўленым паглядам.

      У адказ – ані гуку.

      – Што, ніхто не піша вершы? Не можа гэтага быць! І зноў у зале цішыня.

      – Дзіўна, – прамармытаў Каваленка.

      – Я пішу, – падаў я свой голас.

      – Во! – выгукнуў Мікалай Рыгоравіч. – Чаго ж ты маўчаў? Чытай!

      Усе студэнты, якіх, па праўдзе, цяжкавата было назваць студэнтамі, бо завочнікі – людзі сталыя, ды я сам тады размяняў чацвёрты дзясятак, павярнулі галовы ў мой бок.

      Тэма кахання была і ёсць адной з асноўных у маёй творчасці. Прадэкламаваў два вершы пра бессмяротнае пачуццё.

      – А гэты хлопец умее кахаць, – заўважыў Каваленка і спытаўся: – А ці пішаш гумарыстычнае?

      І я выдаў:

      Не чакаў тваіх прыветаў —

      Думкі нават не трымаў,

      Ды, цяплом вачэй прыгрэты,

      У сілкі твае папаў.

      Валакуся цяпер чынна

      За спадніцаю тваёй.

      Слёзы лье сяброўка Ніна.

      Сам маркочуся па ёй.

      Корміш, поіш мяне сытна:

      Як у хлеўчуку вяпрук

      Прывязаны да карыта —

      Так прыбраны я да рук.

      Дзень за днём…

      Клін жураўліны

      Паляцеў за небасхіл.

      І мая душа да Ніны

      Мкнецца – рвецца

      З усіх сіл.

      Грымнуў дружны рогат. А калі ён аціх, Каваленка сказаў:

      – Нясі свае вершы, што ў «Вожык», што ў «Маладосць». Вось пабачыш – надрукуюць.

      У рэдакцыі часопіса «Вожык» я патрапіў да Анэлі Тулупавай. Калі яна праглядвала мае вершы, маладая супрацоўніца, што сядзела за суседнім сталом, ціха, СКАЧАТЬ