Название: Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру
Автор: Отсутствует
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Языкознание
Серия: Бібліятэка часопіса «Маладосць»
isbn: 978-985-7059-17-1
isbn:
Аналізаваць сваю жыццёвую пуцявінку – займальна. Я прыйшла ў часопіс «Маладосць» альбо ён сам прыйшоў да мяне? І ў які момант жыцця я абрала сваю працу з бескаштоўнымі шафамі ў пакойчыку? Тады, калі натрапіла на шапік з «Маладосцю»? А можа, гісторыя бярэ пачатак зусім не тут. Можа, увесь цымус у маёй маме, якой душа балела за мову – і дэталь гэтая надала асаблівы смак майму дзяцінству. Бясконцая пуцявінка, дэталі і дробязі. І ўсе яны – чароўныя. Як жывіца на лясным дрэве, як мёртвыя мятлікі на ўзбочыне бальшака ў летняе пекла. Дэталі і дробязі ствараюць непаўторнае палатно лёсу. Глядзіце, чорныя вароны на чорным студзеньскім дрэве за акном! Не было б без варон за акном гэтай раніцы і эсэ гэтага.
Жыццё – бясконцая, бяздонная загадка. Штось творчае, адухоўленае. Да немажлівасці, да святочнай урачыстасці жывое. І разумнае.
…Што ж, з Днём народзінаў, «Маладосць»! З Днём народзінаў, сяброўка!
Раздзел трэці. Успаміны
Віктар Кунцэвіч
Ранак на возеры – гэта нешта фантастычнае: ціха пра штосьці мрояць дрэвы, а вада блішчыць чырвоным святлом, якое выліваецца ў яе з вялікага цэбра пад назвай сонца.
Вышукваю, дзе лодка Саламахі – згледзеў яе каля разлапістага кустоўя. З палаткі выбраўся заспаны Гардзей. Закурыў. Сядзіць і ўдумліва глядзіць на возера. Я падсеў да яго. Пытаюся:
– Вуду будзеце закідваць?
– Не, Валодзя наловіць.
– Віктар, пачакай хвіліначку, хачу ў цябе штосьці спытацца, – прыпыніла мяне каля пад’езда суседка, Людміла Васільеўна, кватэра якой знаходзіцца акурат над маім жытлом.
Апошнім часам я чуў, як па столі маіх пакояў грукаюць хуткія і дробныя крокі яе маленькага ўнука, і гэта не раздражняла, а, наадварот, узрушала, прымушала ўяўляць: які ж ён, гэты маленькі бегунок? Таму я жартаўліва адгукнуўся суседцы:
– Слухаю вас, маладая прыгожая бабуля.
– Ой, гэта ж не дзіця, а завадная лялька, у якой замест батарэйкі атамны рэактар. Не назаляе табе ягоны тупат?
– Не, такая музыка мне даспадобы!
– Маніш, – усміхаецца Людміла Васільеўна. – Але ж я вось пра што хацела спытацца: у маёй паштовай скрыні з’явіўся часопіс «Маладосць». Я ведаю, што яго ў нашым пад’ездзе выпісваеш толькі ты, ну і падумала, што паштальёнка пераблытала – паклала ў маю скрыню тваю карэспандэнцыю. А СКАЧАТЬ