Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік). Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік) - Людміла Рублеўская страница 22

СКАЧАТЬ «Скокі на могілках»: «Годзе плакаць і вам над Рагнедаю, І, зірнуўшы ў мінулае, цяжка ўздыхаць…

      Новы дзень хай вам казку паведае, Чыю ў песнях усхваліваць раць.»

      Проста дзеля нас парада. Ной скрывіўся:

      – Ну, гэта толькі па юначай маладосці можна рэкнуць… Гэты Кудзелька пад імем Міхась Чарот сам рамантычных вершаў панапісваў. І ніводнай уладзе не прыдзе ў галаву, скажам, заараць могілкі або пабудаваць на магілах тэатр.

      – Мы яшчэ не ведаем, на што здольная гэтая ўлада. – Пан Беларэцкі падняў каўнер сурдута. Нібыта яму стала холадна. У шыбы ўдарыў вецер, і дом затрашчаў, зашапталіся па ягоных вуглах цені, нібыта паветнік – страшная шасцікрылая птушка – выявіў у гаспадарцы недагляд і цяпер грозіць нядбайнаму гаспадару.

      Улад таксама сцепануўся, нібы ад сіверу.

      – Партрэт свой не кожнаму можна даверыць пісаць. Выявы, зробленыя асабліва старанна, могуць быць проста небяспечнымі для сваіх арыгіналаў…

      – Што ты выдумляеш? – азваўся Ной. – Партрэт Дарыяна Грэя ўспомніў?

      Малады артыст адмоўна паківаў галавой.

      – Ды не… Нават мой знаёмы скульптар распавядаў, што калі здымае з каго гіпсавую маску, дык асабліва чуйным асобам пасля гэтай працэдуры дрэнна, нібыта пасля крывапушчання. Паспрабуй сфатаграфаваць або намаляваць індзейца або бедуіна – палічыць, што ты яго забіць хочаш… Вунь у мінулым стагоддзі вылавілі ў моры неверагодна прыгожую драўляную скульптуру, якая ўпрыгожвала калісь нос карабля. На скульптуры знайшлі надпіс: «Аталанта»… Пакуль давезлі да берага – карабельны штурман застрэліўся ад кахання да гэтага кавалка драўніны. Потым засіліўся наглядчык музея, у які яе змясцілі… Кажуць, праседжваў перад Аталантай дні і ночы, вачэй не адрываючы… Я сам ведаю падобную гісторыю – ад бацькі.

      Дарота паставіла перад Уладам новы кубак з гарбатай.

      – Асцярожна, кіпень. Ну вось, казала ж, не хапайся… Апёкся, як малы. Зараз табе, Ной, налью. А пакуль, Улад, распавядзі, калі ласка, сваю гісторыю. Мастацтва і містыка лепей, чым палітыка.

      Улад ізноў дакрануўся да гарачага кубка кончыкамі пальцаў, памаўчаў…

      – Ну што ж, магу распавесці.

      Гісторыя пра статую з сутарэнняў дома Ваньковічаў

      Кожны менчук ведае, хто такія Ваньковічы. Інсургенты, масоны, авантурысты – як толькі пра іх не трапалі языкамі нядобразычліўцы. Патрыёты, ваяры, паэты і мастакі – казалі прыхільнікі. Гадоў пяць таму, падчас беспрытульнага блукання ў тэатральна-эсэраўскіх марах, і мне, у ліку іншых бедакоў-беларусаў, давялося разжыцца капейчынай «Установы ўзаемнай дапамогі роду дваран Ваньковічаў».

      Вядома, найперш успамінаецца вялікі Валенцій, мастак з гэтага роду, які маляваў Пушкіна і Міцкевіча і памёр на руках апошняга ў Парыжы… Беларускамоўныя вершы Міцкевіча знішчылі сваякі. Карціны Валенція Ваньковіча развезлі па свеце… І беларусы зноў ні пры чым, як дуб да жолуда. Дык вось, болей СКАЧАТЬ