Название: Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)
Автор: Людміла Рублеўская
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-02-1428-7
isbn:
Ішлі дні, а Ян усё нікога не бачыў, акрым сваёй таямнічай гаспадыні. Патроху ён пачаў уставаць, хадзіць па пакоях – усе цёмныя, пустэльныя. Спрабаваў адчыніць хаця б адно акно – але ці ён так саслаб, ці шыбы былі зусім нерухомыя ад старасці… Што ж, нельга дакараць за перасцярогу тых, хто рызыкуе жыццём дзеля высакароднай справы. Магчыма, дом лічыўся закінутым, і не варта было, каб выпадковы мінак заўважыў, што ў ім нехта жыве. Праўда, дом, відаць, знаходзіўся зусім наводшыбе – з-за вокнаў і вечна вільготных муроў не далятала ніводнага гуку, як у магіле. Але жандары правяралі нават закінутыя дамы…
– Толькі кроў і агонь адчыняць дзверы гэтага дома, – супакоіла гаспадыня, і Ян у чарговы раз патануў у яе вялізных вачах колеру шэрага сакавіцкага неба. Так, гаспадыня не памыляецца – вораг сюды не ўвойдзе, не праліўшы крыві. Зброя пры інсургенце. І шабля, упрыгожаная адзіным, але затое вялізным дыяментам – спадчына прадзеда. І пісталет, праўда, без набояў… Але Ян чамусьці быў пэўны, што ў гэтым доме знойдзецца і порах, і кулі… Аднекуль жа браліся на стале хлеб і віно, і іншыя няхітрыя стравы, смаку якіх таксама не памятаў. Размовы між госцем і пані нагадвалі веснавыя ручаіны – то хаваюцца пад снегам, то зноў блішчаць на сонцы, то прыпыняюцца, цяжка перакочваючы каменьчыкі. Ян расказаў пра сябе ўсё… І пра першае няўдалае каханне, і сваю мару паўтарыць славу бацькі – стаць мастаком… Пра лемпарда, апошняга ў гэтых краях, які аднойчы патрапіў на прыцэл Янавага ружжа – але паляўнічы так і не наважыўся націснуць на курок, і дазволіў лясному волату ў плямістым жоўтым футры, старому, але ўсё яшчэ пагрознаму – сысці, каб сустрэць смерць, годную апошняга з роду, смерць на волі. І пра лясных птушак з сінімі пёрамі, што хаваюцца ў зарасцях глогу і крычаць галасамі немаўляцяў, пра русалак, што гушкаюцца на сплеценых галінках бярозаў, і варта пакласці пад дрэвам барану – русалка ўблытаецца ў яе валасамі і будзе табе слугаваць… Калісьці Ян хацеў злавіць такую… Але – навошта злоўленае каханне? Хіба яго параўнаеш з такім – якое нараджаецца цяпер у ягоных грудзях, выспявае, як перліна ў сваёй ракавінцы, ад першай пясчынкі, што ўчыніла непераходны боль, і абрастае, павольна і непазбежна, усё новымі слаямі перламутру, павялічваецца і ззяе, і ўсё больш вярэдзіць душу і баліць…
Ян і гаспадыня моўчкі блукалі СКАЧАТЬ